Завершили лето велопробегом

12:17 / 03.09.2019

Праўда, працягласць гэтай кропкі склала амаль 50 кіламетраў – апошні жнівеньскі дзень жыхары Астравеччыны правялі, выправіўшыся ў велапрабег па раёне.

IMG_8053.jpg

Актыўна і карысна завяршыць лета, а таксама павіншаваць Гродзенскую вобласць з 75-годдзем велапрабегам «Мы за здароўе і спорт» прапанаваў жыхарам Астравеччыны раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

Знаёмства з турысцка-інфармацыйным цэнтрам «Астравеччына турыстычная», наведванне зенітнага ракетнага палка і ласасёвага цэнтра ў варнянскай школе – маршрут быў цікавым і пазнавальным.

Велапрабег падтрымалі 42 аматары веласпорту (а таксама іншых відаў спорту, напрыклад, удзельнікі бегавога клуба «Бусёнак») і прыхільнікі здаровага ладу жыцця.

Узровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў можна было ацэніць нават знешне: тыя, хто займаецца веласпортам амаль прафесійна, адрозніваліся не толькі «двухколавымі сябрамі», але і экіпіроўкай. Ты не менш большую частку ўсё ж склалі веласіпедзісты, якія проста любяць круціць педалі ў сваё задавальненне. Некаторыя нават вырашылі праехацца ўсёй сям’ёй. Сярод такіх Павел і Юлія Афоніны з сынам Назарам і дачкой Дар’яй. Дзяўчынцы ўсяго толькі тры гадкі, таму яе вёз на сваім веласіпедзе тата.

На старт выйшлі і навічкі, якім цікава было пазнаёміцца з раёнам і разам праверыць свае сілы.

IMG_8051.jpg

Першы прыпынак удзельнікі велапрабега зрабілі хутка пасля старту – выпраўляліся ад ФСК – у турысцка-інфармацыйным цэнтры «Астравеччына турыстычная». Тут вандроўнікам расказалі, дзе і што можна паглядзець у Астравецкім раёне. Факт пра тое, што менавіта на нашай зямлі, у Варнянах, знаходзіцца аддзіны ў Беларусі развадны мост, выклікаў усмешкі – але, здаецца, гэтым трэба хутчэй ганарыцца. Цікава і тое, што мастацкія работы астраўчаніна Дзяніса Ходаса, якія знаходзяцца не толькі ў горадзе, але і ў раёне, таксама з’яўляюцца кропкамі турыстычнага маршрута.

IMG_8027.jpg

Пасля такога завочнага знаёмства калона рушыла далей. Толькі вось на наступным прыпынку велатурыстаў чакала расчараванне: наведаць часць зенітнага ракетнага палка ім не пашчасціла – і ў гэтым няма віны ні арганізатараў, ні вайскоўцаў: да моманту прыбыцця калоны ў часць зенітчыкі атрымалі баявую задачу, таму прыняць экскурсію не змаглі. Што зробіш, служба для вайскоўцаў на першым месцы.

Крыху адпачыўшы, удзельнікі велапрабегу адправіліся ў Варняны, дзе ў мясцовай школе створаны першы ў краіне цэнтр па захаванні ласасёвых рыб. Падрабязны і ў той жа час просты расповед пра гэтых рыб па-сапраўднаму зацікавіў гасцей. Толькі тут яны і даведаліся, што ў шлюбны перыяд – так, і ў рыб такі ёсць – ласасёвыя змяняюцца знешне. Удзельнікі велапрабегу даведаліся, што ласось, аказваецца, можа скокнуць вышэй за чалавека, а таксама, што гэтая рыба мае добры нюх – гэтым яна падобная да сабакі.

IMG_8035.jpg

Дарэчы, на тэрыторыі школы ўсталяваны помнік кумжы, і, як кажуць настаўнікі, дзеці ўжо склалі павер’е пра тое, што трэба пагладзіць нос рыбы і загадаць жаданне – тады яно абавязкова спраўдзіцца.

Варняны былі апошнім пунктам праграмы велапрабеу – далей шлях ляжаў на Астравец.


Гавораць удзельнікі

Сям’я Афоніных:

Афоніны.jpg

– Мы ўжо не першы раз удзельнічаем у велапрабегу сям’ёй, але дачушку Дар’ю ўзялі з сабой упершыню. Увогуле любім праехацца па раёне, нядаўна былі ў Палушах, каталіся ў Дайлідкі. Прыемна было завяршыць лета такім велапрабегам.

Аляксандра Шчарбіна:

Шчарбіна.jpg

– Я са Светлагорска, працую ў Астраўцы, таму, вядома ж, мне хочацца пазнаёмміцца з вашым раёнам. Да таго ж даўно збіралася купіць сабе веласіпед. Толькі купіла – і адразу на велапрабег. Упершыню праехала такую дыстанцыю, цяжкавата было.


Ад аўтара: Канешне, нішто не можа перакрэсліць задавальненне і добры настрой ад велапрабегу ў цэлым. Але былі мінусы, якія крыху сапсавалі агульныя ўражанні. Па-першае, калі гэта велапрабег, а не спартыўныя спаборніцтвы, то трэба прытрымлівацца арганізацыі, – апошнія ўдзельнікі адставалі ад калоны больш як на кіламетр.

Па-другое, пасля наведвання апошняга пункта маршрута было абвешчана, што вяртаемся дахаты. Але большасць удзельнікаў павярнула ў процілеглы бок, – у выніку ў Астравец усе вярталіся паасобку, нібы ні ў адным велапрабегу ехалі…

Текст: