Васямнаццаць летніх сцяжынак гудагайскіх школьнікаў

16:49 / 29.08.2019

Лета для школьнікаў – своеасаблівы мост паміж канцом аднаго навучальнага года і пачаткам новага. У вучняў Гудагайскай сярэдняй школы штогод ёсць магчымасць пераадолець гэты мосцік, адпачываючы ў прышкольным лагеры “Лясная казка”.

Вось і нядаўна 20 хлопчыкаў і дзяўчынак цікава і карысна правялі апошні летні месяц у школьным лагеры.

Назва змены “18 цікавых сцяжынак” – гаворыць сама за сябе: штодзень “шукальнікі прыгод” – такую назву атрымаў атрад – перамяшчаліся па тэматычных сцяжынках. Кожны наступны дзень быў непадобны на папярэдні, напоўнены яркімі ўражаннямі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі.

10.jpg

Культурныя мерапрыемствы і здаровы лад жыцця, вывучэнне правілаў дарожнага руху і пажарнай бяспекі, удзел у акцыях “Лета – на здароўе”, “Школа бяспечных паводзін”, “Жыццё без шкодных звычак”, гутаркі, гульні на згуртаванне – сумаваць не было калі.

0.jpg

Шмат станоўчых эмоцый прыносіла наведванне басейна, а штодзённая ранішняя зарадка і танцавальныя размінкі на свежым паветры задавалі бадзёры настрой на цэлы дзень. А потым былі спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы “Вясёлыя старты”, “Аранжавы мяч”, “Падарожжа ў краіну здароўя”, “Чэмпіён”, экскурсіі ў конна-спартыўны комплекс “ГІПІКА” Ашмянскага раёна, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, на станцыю выратавання на вадзе, вайсковую часць 2044, касцёл Святой Тройцы ў Гервятах.

Школьнікі праявілі сябе і ў творчасці: займаліся рукадзеллем і навучыліся рабіць незвычайныя вырабы з пластыліну, удзельнічалі ў майстар-класах спецыялістаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, у конкурсе чытальнікаў вершаў на роднай мове, у акцыі “Гавары са мной па-беларуску” – час прабег хутка і цікава.

Юлія КАРОБКА,
намеснік дырэктара лагера Гудагайскай СШ

Текст: Главный администратор