Уладзіміру Аўчарэнку прысвоена званне Ганаровага будаўніка

10:32 / 14.08.2019
Напярэдадні Дня будаўніка загадам міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь начальніку будаўнічага ўпраўлення «Гроднапрамбуд-Атам» Уладзіміру Аўчарэнку прысвоена званне «Ганаровы будаўнік».

0.jpg



Гэтага звання Уладзімір Аляк­сандравіч удастоены за шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны. 

Астраўчанам прыемна, што так высока здабыткі Аўчарэнкі ацэнены ў перыяд будаўніцтва нашага горада – узначальваемае ім будаўнічае ўпраўленне за шэсць гадоў, з моманту свайго стварэння, узвяла ў Астраўцы шмат сацыяльна-значных аб’ектаў – аб гэтым можа прачытаць у нумары «АП» за 9 жніўня.

Текст: Нина Рыбик