Решается судьба районных бань

16:07 / 13.08.2019
559

Асноўным пытаннем, якое разглядалася па пасяджэнні райвыканкама, было якаснае аказанне жыхарам раёна паслуг лазні.

Па інфармацыі дырэктара Астравецкага РУП ЖКГ Аляксандра Мекіна, нізкая наведвальнасць як сельскіх, так і гарадской лазняў прыводзіць да іх нерэнтабельнасці. Хоць некаторыя з іх былі адрамантаваны, жадаючых памыцца больш не стала, за выключэннем хіба што лазні ў Гервятах.

0.jpg

Галоўны санітарны ўрач раёна Йонас Таль адзначыў, што і ў іншых лазнях – у прыватнасці, у Падольцах і Астраўцы – да канца бягучага года неабходна зрабіць рамонт: гэтага патрабуюць санітарна-гігіенічныя нормы.

У дадатак старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук перадала пажаданне жыхароў аграгарадка Падольцы ні ў якім разе не зачыняць мясцовую лазню: нават у «падношаным» стане яна запатрабавана.

– Урад унёс паслугі лазні ў пералік сацыяльна-значных: людзі павінны мець магчымасць памыцца, – сказаў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін. – Таму мы павінны зрабіць так, каб работа лазняў перастала быць стратнай.

Зрабіць гэта можна, па меркаванні старшыні райвыканкама, нарошчваннем загрузкі і зніжэннем затрат на іх ўтрыманне.

Шмат варыянтаў рашэння праблемы было выказана на пасяджэнні райвыканкама, сярод якіх асабліва цікавым падаліся прапановы па арганізацыі падвозу людзей з іншых населеных пунктаў, пашырэнне ў лязнях аздараўленчых паслуг і выкарыстанне перасоўнай лазні.

Старшыня райвыканкама даручыў спецыялістам жыллёва-камунальнай гаспадаркі разгледзець усе прапанаваныя магчымасці, вывучыць вопыт работы перасоўнай лазні ў Шчучынскім раёне.

А пакуль што райвыканкам вырашыў ў лазнях, што знаходзяцца на балансе ЖКГ, поўнасцю вызваліць ад аплаты за мыццё ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, шматдзетныя сем’і пры наяўнасці адпаведнага пасведчання і дзяцей да трох гадоў, на 50% кошту – інвалідаў 1 і 2 групы і дзяцей да сямі гадоў.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: из интернета
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений