Адзіная жанчына-памочнік камбайнера прымала віншаванні

16:17 / 07.08.2019
1075

З завяршэннем уборачнай кампаніі гервяцкі маладзёжны экіпаж павіншаваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі.

1.jpg

Падарунак і падзяку за працу прымаў сямейны камбайнерскі экіпаж Дзмітрыя і Веранікі Янкавічаў з КСУП «Гервяты», які нягледзячы на маладосць, сёлета заняў пачэснае месца сярод «тысячнікаў».

Для Веранікі гэтая ўборка – першая. Акрамя таго, яна адзіная жанчына ў складзе камбайнерскіх экіпажаў нашага раёна.

– Дзмітрый працаваў на камбайне ўжо другое жніво, – расказвае Вераніка. – У гэтым годзе я вырашыла яму дапамагчы. Канечне, тэхніку не рамантавала, «гайкі» не круціла, а вось з рэестрам вадзіцеляў мужу дапамагала і жатку падчапляла. Маральная падтрымка – а гэта вельмі важна – была таксама на мне. І ўсё атрымалася. Нават не чакалі, што зможам намалаціць тысячу тон збожжа. Так што настрой баявы, у наступным годзе плануем зноў працаваць разам.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений