Чатыры дыпломы атрымаў «Жыльвіціс» на рэгіянальным фестывалі «Скарбы Гродзеншчыны»

16:01 / 05.08.2019
Аматарскае аб’яднанне традыцыйнай народнай культуры «Жыльвіціс» атрымала Дыпломы лаўрэата ІІ і ІІІ ступеняў на рэгіянальным фестывалі «Скарбы Гродзеншчыны». 

На свяце традыцыйнай культуры ў Свіслачы сабраліся лепшыя калектывы і майстры з трынаццаці раёнаў вобласці. Чаго тут толькі ні было! Выставы стракацелі арыгінальнымі вырабамі з саломкі, дрэва, скуры і тканіны, нос казыталі пахі разнастайных страў, а ногі прытупвалі пад вясёлыя песні ды танцы ўдзельнікаў. 

3.jpg

5.jpg


Астравецкі раённы цэнтр куль­туры і народнай творчасці прадставіла аматарскае аб’яд­нанне традыцыйнай народнай культуры «Жыльвіціс» пад кіраў­ніцтвам Наталлі Бялячыц – і пакарыла журы сваёй уні­каль­насцю. Ніхто не застаўся раў­надушным да кулінарных шэдэўраў, што прыгатавалі ўдзель­ніцы аб’яднання, – і ў на­мі­нацыі «Лепшае прыгатаванне трады­цыйнай стравы» «Жыль­віціс» атрымаў Дыплом лаўрэата ІІІ ступені. 

1.jpg



Наталля Бялячыц, кіраўнік аб’яднання:

– І бабулі, і дзяўчаты – вялікія малайцы! Ад іх ішла светлая энергетыка, якую адчувалі ўсе гледачы, яны доўга не ад­пускалі  «Жыльвіціс» са сцэны. Дарэчы, у дадатак да дыпломаў мы атрымалі доб­рыя падарункі: каляровы прынтар, воданагравальнік, электрачайнік і флэшку. Спа­дзяюся, мы яшчэ неаднойчы парадуем землякоў новымі дасягненнямі.     

Яшчэ адну ўзнагароду рым­дзюн­скія майстрыхі завая­валі ў конкурсе традыцыйных рэгія­нальных касцюмаў «Скарб­ніца моды Панямоння» – у намінацыі «Рэпліка рэлігійнага і традыцыйнага ладу» яны адзначаны Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.

А ў намінацыі «Лепшы аўтэн­тычны калектыў» нашы зямляч­кі атрымалі Дыплом лаўрэата ІІ ступені. 

Акрамя гэтага, журы ўразіла экспазіцыя ільняной ніткі 1929 года, што захоўваецца ў этнагра­фічным музеі аддзела культуры і вольнага часу аг. Рымдзюны, і саматканы рушнік народнага май­стра Марыі Мажэйкі – за гэта музей быў адзначаны дыпломам «За калекцыю традыцыйнага тэкстылю». 

2.jpg



На фестывалі карысталася папулярнасцю выстава аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, дзе былі прадстаўлены саламяныя, драўляныя і скураныя вырабы астравецкіх майстроў. 

4.jpg


Таццяна СЯНКЕВІЧ

Текст: Главный администратор
Фото: Яўгенія Рэкець