Пра выратавальнікаў лепш за ўсіх піша журналістка «АП» Святлана Фёдарава

15:28 / 02.08.2019
1560

Карэспандэнт «Астравецкай праўды» Святлана Фёдарава стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу па асвятленні дзейнасці органаў і падраздзяленняў МНС за 2018 год.

1.jpg

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла сёння ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС у Мінску.

Асаблівасць гэтага творчага конкурсу ў тым, што ўсе сродкі масавай інфармацыі – газеты, спецыялізаваныя часопісы, радыё і тэлебачанне – ва ўсіх намінацыях удзельнічаюць на роўных. У такой сур’ёзнай канкурэнцыі работа Святланы Фёдаравай не засталася не заўважанай – рэспубліканскае журы аддало ёй першае месца ў намінацыі «Лепшы аўтар».

Кажуць, бог любіць тройцу – гэта трэцяя перамога нашай журналісткі ў рэспубліканскім конкурсе па асвятленні дзейнасці органаў і падраздзяленняў МНС. Дзякуючы Святлане два гады назад газета «Астравецкая праўда» заняла першае месца ў намінацыі «Аператыўнасць і аб’ектыўнасць», а ў мінулым годзе наша калега стала другой у намінацыі «Лепшы аўтар».

Віншуем Святлану з перамогай!

 


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений