Варнянцы валадараць на сяле
Хто лепш пілуе і шчапае дровы, запрагае ды распрагае каня і ўсёй сям’ёй выступае на сцэне, высвятлялі ў аграгарадку Падольцы, дзе падчас свята вёскі праходзіў раённы сельскагаспадарчы конкурс «Валадар сяла – 2019».
Сёлета за ганаровае званне змагаліся тры сям’і: Клентак з Варнян, Мароз з Альхоўкі і Чубек з Кямелішак. Перамаглі па выніках усіх спаборніцтваў варнянцы.
А затым свята ў Падольцах прадоўжылася насычанай праграмай. Аматары спорту гулялі ў валейбол, дартс, шашкі, шахматы, асілкі падымалі гіру, дзетвара ва ўсю адрывалася на разнастайных атракцыёнах, а артысты Астравеччыны радавалі гледачоў музычнымі нумарамі.
Больш падрабязна пра тое, як праходзіў конкурс «Валадар сяла – 2019», чытайце ў бліжэйшым нумары і на сайце «АП».