Дэгустацыі перніка, турнір лучнікаў і яркі феерверк: фестываль «Гальшанскі замак-2019» пройдзе 18 мая

09:13 / 13.05.2019
993

Рэгіянальны фестываль  «Гальшанскі замак» пройдзе у Х раз.

Цікавы сваімі міфамі і легендамі замак роду Сапегаў у Гальшанах запрашае прыхільнікаў сярэднявечнай культуры, аматараў рыцарскіх турніраў і народных рамёстваў прыняць удзел у мерапрыемстве.

1.JPG

– Акрамя абноўленай Паўночнай вежы замка, гасцей свята чакае мноства сюрпрызаў і падарункаў, – кажуць арганізатары, – незвычайнай будзе віртуальная экскурсія і выстава стэрэа-карцін «Наша гісторыя ў стэрэавыявах», а таксама дэманстрацыя 360 градусных-панарам Гальшанскага замка ад культурна-асветніцкага праекта VLK3D.

2.jpg

Пачатак фестывальнага дня пакладзе тэатралізаваны пралог «Сапега праз стагоддзі вітае гасцей». Урачыстае адкрыццё фестывалю пачнецца з дэгустацыі знакамітага гальшанскага перніка і выступлення гурта «Стары Ольса».

3.jpg

Дзённую праграму працягне тэатралізаванае коннае шоу «Крылатая слава Гальшанскіх зямель» конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора» і ваенна-гістарычнага клуба «Секерж» з Мінска.

4.jpg

Выдатным падарункам для усіх гасцей фестывалю стануць турніры лучнікаў з выкарыстаннем 3-Д мішэняў, а таксама паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шотландская пехота».

На пляцоўцы «Рыцарскі стан» ля сцен замка збяруць сваіх прыхільнікаў рыцарскія турніры і бугурты – гэта адно з самых займальных відовішчаў свята.

Вулічны тэатр «Вір» з Мінска запрашае гасцей паўдзельнічаць у майстар-класе па хадзьбе на хадулях.

Зачараванне харэаграфічнай культуры мінулага прадставяць танцавальныя калектывы «SOLЕIL» і «1410» (г. Мінск).

Удзельнікаў вячэрняй праграмы фестывалю чакае незабыўная музычная імпрэза вядомых гуртоў сярэднявечнай музыкі «ЛІТЫ ТАЛЕР», «NEVRIDA» і «PAWA» (г. Мінск). Яскравае тэатралізаванае фаер-шоу пакажа тэатр «Вір». Незабыўным відовішчам стане 3-Д мапінг шоў на сценах Паўночнай вежы.

Завершыцца фестываль яркім феерверкам.

Гасцей свята чакаюць таксама майстар-класы па ганчарнай справе, кавальскім рамястве, чаканцы манет на пляцоўцы «Горад майстроў». Для маленькіх удзельнікаў фестывалю будзе працаваць спецыялізаваная «ДЗІЦЯЧАЯ ПЛЯЦОЎКА».

Упершыню на тэрыторыі замка будзе арганізавана сетка інтэрактыўных пляцовак «ГЕТМАНСКІ СТАН», дзе рэканструктары правядуць экскурс і раскажуць пра жыццё і побыт сярэднявечнага чалавека. Жадаючыя змогуць наведаць пляцоўкі: «Рыцарскі стан», «Школа маладога байца», «Рыцарскія стайні», «Школа фехтавання», «Палявы шпіталь», «Гарбарная майстэрня», «Рамеснікі» і «Палявая кузня».

Аматарам актыўнага адпачынку Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча прапануе экскурсіі па аграгарадку Гальшаны: пешая і аўтобусная экскурсія «Падарожжа па Ашмянскаму краю».

Фестываль «Гальшанскі замак» мае сваю дзесяцігадовую гісторыю і традыцыі, з’яўляецца культурным брэндам Ашмянскага рэгіёну.

Запрашаем усіх аматараў сярэднявечнай культуры, гісторыі і таямніц атрымаць асалоду ад наведвання старажытных Гальшан, убачыць Паўночную вежу замка, стаць удзельнікамі непаўторнага свята.


Ашмянскі веснік

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений