Астраўчанка Галіна Гіцэвіч стала пераможцай абласнога фестывалю

08:21 / 13.05.2019

З дыпломам і падарункамі вярнуліся на Астравеччыну ўдзель­нікі абласнога фестывалю творчасці інвалідаў па зроку «Сэрцам бачым, творым і жывём!»

У чарговы раз Гродна прымаў  самых таленавітых і творчых прадстаўнікоў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку  –  сярод іх былі і члены Астравецкай  раённай  арганізацыі.

IMG_5605 (1).jpg


IMG_5669.jpg

Сёлета прадэманстраваць таленты на фестываль адправілася астраўчанка Галіна Гіцэвіч. Яна выканала песню «На кургане», якую прысвяціла юбілейным датам гэтага года – 75-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю  з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Яе творчасць, сцэнічны вобраз і імправізацыя былі ацэнены журы – Галіна Віктараўна ўзнагароджана дып­ломам  і падарункам.

Па-за конкурсам удзельнічала ў фестывалі Святлана Мешкіс. Жанчына выканала песню  на словы сваёй сястры Людмілы Кухарэвіч, і таксама атрымала высокую ацэнку. 


Тамара ЛУКША,
старшыня 
Астравецкай РА БелТІЗ.

Текст: Главный администратор