«Островецкая правда» – призер республиканского творческого конкурса

09:01 / 12.05.2019
511
Штогод праводзіцца рэспубліканскі конкурс сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. «Астравецкая праўда» неаднаразова станавілася яго пераможцам і лаўрэатам.

Вось і сёлета ў гэтым конкурсе, які праводзяць Міністэрства інфармацыі і Упаўнаважаны па справах рэлігій  і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, работа нашай рэдакцыі атрымала высокую адзнаку: газета «Астравецкая праўда» ўзнагароджана  Дыпломам ІІ ступені і грашовай прэміяй.

IMG_7061.jpg



Найбольшы ўклад у агульную перамогу зрабілі Рыта Дрэма са сваім аўтарскім праектам «Пад адным небам», у рамках якога яна расказвае пра жыхароў Астравеччыны розных нацыянальнасцей, Алёна Гануліч, якая шмат піша на тэмы духоўнасці і рэлігіі, і іншыя журналісты «раёнкі». Галоўнае, што ўласціва іх матэрыялам па гэтай тэматыцы: талерантнасць, цярпімасць і павага да людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў – і гэта было адзначана журы конкурсу. 

Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений