Лауреатом премии Белорусского союза журналистов «Золотое Перо» стала островецкая журналистка Рита Дремо

08:20 / 12.05.2019
1306
Напярэдадні Дня друку былі названы лаўрэаты прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро». У іх ліку – журналіст «Астравецкай праўды» Рыта Дрэма.

Рыта Дрэма стала пераможцай самага прэстыжнага журналісцкага конкурсу ў намінацыі «Лепшы аўтарскі праект у інтэрнэце» як аўтар праекта «Гарадскі шпацыр». Ажыццяўляць яго ёй дапамагаюць сын Раман і яго аднакласніца Мілана Макей, вучні СШ № 1. 

3.jpg



Гэты праект, у рамках якога школьнікі вандруюць па вуліцах Астраўца і расказваюць пра іх гісторыю і сучаснасць, ужо стаў пераможцам многіх дзіцячых конкурсаў – аб гэтым паведамляла наша газета.  А цяпер высокую ацэнку работы яго аўтару Рыце Дрэме далі і прафесіяналы – лепшыя журналісты краіны.

Віншуем калегу і яе юных памочнікаў!
Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений