Газета из семейного архива… А у вас есть такая? Поделитесь!

12:01 / 10.05.2019
598
Амаль 15 гадоў у астраўчан Самусяў, якія зараз жывуць у Мінску, захоўваецца вось гэты нумар «Астравецкай праўды». Наш тагачасны карэспандэнт Андрэй Дашкевіч «падлавіў» на вуліцы цікавы кадр, які назваў «Веласіпед з каляскай». Здаецца, нічога асаблівага ў гэтым здымку не было – акрамя таго, што ніхто не бачыў:  паўтарагадовага хлопчыка Радзівона…

Нядаўна 15-гадовы Радзівон вылажыў здымак з «Астравецкай праўдай» у адной з сацыяльных сетак – і паведаміў усім, што ён ужо вырас – і вылез з каляскі. Ну што  тут скажаш? Прыгожы хлопец вырас! Час змясціць у сямейны архіў яшчэ адзін нумар «Астравецкай праўды»!

0.jpg

Радзівон Самусь з «Астравецкай праўдай» 2005 года


АД РЭДАКЦЫІ:

Магчыма, і ў вашых архівах захоўваюцца нумары «Астравецкай праў­ды», дарагія вам па той ці іншай прычыне. Падзяліцеся з намі вашымі гісторыямі, звязанымі з нашай газетай. А мы найбольш цікавыя раскажам усім чытачам. 
Чакаем вашых  пісьмаў і фотаздымкаў!



Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений