С поклоном ветеранам, песнями и солдатской кашей отпраздновали День Победы островчане

19:19 / 09.05.2019
1551

СМІ паведамілі, што толькі ў першай палове дня ў Гродненскай вобласці ўдзел у святкаванні прыняло больш як 50 тысяч чалавек. Не ведаю дакладна, колькі жыхароў горада і раёна прыйшло ў той дзень на свята ў Астраўцы – але дакладна больш тысячы: Дзень Перамогі – адно з найбольш любімых і шануемых нашымі людзьмі святаў.

Пасля ўрачыстага мітынгу святкаванне плаўна перайшло ў традыцыйнае месца яго правядзення – лесапаркавую зону і ператварылася ў прыгожае, запамінальнае і яркае дзейства. 

IMG_7415.JPG

На пачатку цэнтральнай алеі гасцей свята сустракала галерэя “Кветкі Перамогі – воінам “Бессмяротнага палка”, арганізаваная супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі пры падтрымцы раённага краязнаўчага музея. 

IMG_7315.JPG

Тут былі змешчаны фотаздымкі нашых землякоў – ветэранаў вайны, да партрэтаў якіх дзяўчаты ў стылізаванай форме прымацоўвалі ў знак памяці і ўдзячнасці кветкі квітнеючай яблыні. 

IMG_7292.JPG

Многія падыходзілі да партрэтаў учарашніх суседзяў, знаёмых, родзічаў, каб пакланіцца ім за шчасце жыць пад мірным небам.

Дарэчы, у той дзень многія прынеслі на свята партрэты сваіх дзедаў і прадзедаў, якія “гэты дзень набліжалі, як маглі”. 

IMG_7410.JPG

Да прыкладу, Алена Аліева прыйшла на свята з партрэтамі свайго прадзеда Івана Кулёміна, які загінуў пад Ленінградам, і дзеда, артылерыста Мікалая Яшына – пра лёс кожнага з іх можна пісаць кнігу. Алена Уладзіміраўна беражліва захоўвае памяць пра сваіх продкаў – салдат Перамогі, каб затым перадаць яе сваім чацвярым дзецям – каб не парвалася нітачка… 

IMG_7461.JPG

Гэтую памяць захоўваюць таксама кнігі і часопісы – іх можна было пагартаць у чытальнай зале пад адкрытым небам. 

IMG_7465.JPG

Хоць асноўнае дзейства разгортвалася ўсё ж на галоўнай сцэне амфітэатра. Гледачоў, галоўнымі з якіх былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Юрый Александровіч і Валянціна Ярохіна, а таксама вязні нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, віталі лепшыя творчыя сілы раёна.

IMG_7612.JPG

Папуры на тэмы ваенных песень, лірычныя і патрыятычныя кампазіцыі выканалі хоры ветэранаў і “Польскае рэха”, мужчынскае трыа ў складзе Аляксандра Юргялянца, Юрыя Інаровіча і Яраслава Вянгроўскага, вакальная група ансамбля “Світанак”, салісты Злата Мінкілевіч, Аляксандр Комар і іншыя артысты. 

IMG_7485.JPG

IMG_7510.JPG

IMG_7529.JPG

IMG_7565.JPG

IMG_7589.JPG

IMG_7597.JPG

IMG_7606.JPG

IMG_7616.JPG

IMG_7709.JPG

А хто стаміўся адпачываць, мог падсілкавацца салдацкай кашай, якую прыгатавалі супрацоўнікі МНС – ні мама, ні жонка такую смакату дакладна зварыць не здолеюць! – ці водарнымі шашлыкамі, прыняць удзел у акцыях, якія арганізавалі выратавальнікі ці пацешыцца залатымі рукамі нашых народных майстроў – а можа, і прыдбаць сабе нешта на памяць пра гэтае цудоўнае свята. 

IMG_7429.JPG

IMG_7376.JPG

IMG_7361.JPG

IMG_7357.JPG

IMG_7353.JPG

Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений