Усміхнёмся, сябры, паштальёну

13:03 / 04.05.2019
1059
Многія з нас – прынамсі тыя, хто выпісвае «Астравецкую праўду», –  хаця б два разы на тыдзень сустракаюць  гэтых прыгожых усмешлівых людзей. Яны прыносяць у нашыя дамы і кватэры свежыя газеты, пісьмы, а тым, хто перасягнуў пэўны ўзрост, яшчэ і пенсію. 

Высокі рэйтынг  па падпісцы мае паштальён аддзялення паштовай сувязі «Варняны» Ганна Станіславаўна Кірпа. У 114  двароў са 119, карэспандэнцыю ў якія разносіць жанчына, прыходзіць і «Астравецкая праўда».

У  прафесіі  яна  амаль 20 гадоў. Нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак вырашыла яшчэ папрацаваць.

 – Даўно ўжо працую на пошце. За гэты час людзі сталі роднымі, – усміхаецца Ганна Станіславаўна. –  Яны мяне любяць, я іх – таксама. А «Астравецкую праўду» мае падпісчыкі  выпісваюць у першую чаргу.

IMG_3596.jpg



Любіць пачытаць «раёнку» і сама Ганна Станіславаўна.  І найвялікшай узнагародай для газеты лічыць тое, што яе чытаюць.

–  Неяк прыехаў да мяне брат са Шчучына, – расказвае паштальёнка. –  Узяў газету, пагартаў, гляджу – зацікавіўся. Перачытаў усю і сказаў: «Цікавая! Лепшая, чым наша!»

Больш за 12 гадоў дастаўляе свежую прэсу, пісьмы і пенсію  сваім падапечным Наталля Станіславаўна Дзенюш, паштальён аддзялення сувязі «Рытань». За гэты час жанчына і жыхары  вёсак Рытань, Літвяны, Савішкі, Панарцы, Стацкялы і трох хутароў  сталі добрымі сябрамі.

IMG_3401.jpg



– Яніна Іосіфаўна Юргелянец  прапанавала мне пасля дэкрэтнага адпачынку папрацаваць паштальёнам. Я згадзілася – і засталася. Работа мне падабаецца. З людзьмі цікава, з кожным пагаворыш, штосьці параіш, – расказвае па дарозе,  раскладваючы газеты ў паштовыя скрынкі ці заходзячы ў двары дамоў, каб перадаць прэсу з рук у рукі гаспадарам,  Наталля Станіславаўна.

Да жыхаркі аграгарадка Рытань Алены Фран­цаўны Баран  паштальёну заходзіць падабаецца: жанчына выпісвае шмат газет і часопісаў і абавязкова – «Астравецкую праўду».

 – Колькі сябе помню – столькі чытаю «раёнку».  Люблю чытаць аб тым, што адбываецца ў райвыканкаме, пра будаўніцтва БелАЭС, сельскую гаспадарку, – гаворыць Алена Францаўна.
Дарэчы, са 110 двароў, якія абслугоўвае паштальён Наталля Станіславаўна Дзенюш, у 96 вы­пісваюць раённую газету.

Напярэдадні Дня друку Наталля Стані­славаўна Дзенюш і Ганна Станіславаўна Кірпа атрымалі ад «Астравецкай праўды» Падзякі за плённую працу. 

IMG_3395.jpg

IMG_3605.jpg




Дзякуем вам, дарагія паштальёны, за працу і супрацоўніцтва з намі! 
А нашым падпісчыкам – за тое, што чытаеце раённую газету.
Выпісвайце «Астравецкую праўду» – і будзем сябраваць і надалей! 

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений