Появится ли в Островце банкомат и куда можно вывезти бытовой мусор интересовались во время дня информирования

13:12 / 26.04.2019
Пытанні знешняй палітыкі краіны, рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў і ўмацавання пазітыўнага іміджу дзяржавы на міжнароднай арэне, аздараўлення насельніцтва,  папярэджання надзвычайных сітуацый  і будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры Астраўца  разгледзелі падчас дня інфармавання, які прайшоў  у раёне электрычных сетак.
 
Работу інфармацыйнай групы ўзначаліў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.

1.jpg


Зроблена ў Беларусі

Галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы Ірына Раткевіч  паведаміла  аб тым, што наша краіна прадстаўлена ва ўсіх важнейшых рэгіёнах планеты. 

2.jpg



Сетка замежных устаноў створана  ў 57 дзяржавах, а калі ўліч­­­ваць акрэдытацыю паслоў па сумяшчальніцтве, то ў 109. Пры гэтым Беларусь  з’яўляецца ўдзельніцай каля чатырох тысяч міжнародных  пагадненняў, мемарандумаў і заяў.

Зацікавіла ўдзельнікаў сустрэчы інфармацыя пра развіццё эка­номікі і экспарт паслуг,  адукацыю  і навуку, культуру і турызм, спорт і ахову здароўя. Дарэчы, Астравецкі раён робіць  свой унёсак ва ўсе сферы і мае дасягненні ў спорце, багатую гісторыка-культурную  спадчыну, актыўна экспартуе тавары і паслугі.

Удзельнікі сустрэчы таксама змаглі атрымаць адказы на пы­танні па аздараўленні: хто можа атрымаць пуцёўку ў санаторый, куды за ёй звяртацца і якія дакументы для гэтага неабходны. 

IMG_3316.jpg


За бяспеку разам

Як толькі сёння  ні змагаюцца з пажарамі і  гібеллю людзей на іх! Інфармаванне насельніцтва, рэйды і сельскія сходы, прафі­лактычныя акцыі і штрафы  – тым не менш амаль кожны тыдзень супрацоўнікі РАНС рэгіструюць пажары і загаранні сухой травы. Па гэтай прычыне акцыю «За бяспеку разам» прадоўжылі да 3 мая.

–  Рашэннем  раённай камісіі па над­звычайных сітуацыях забаронена выпальванне сухой травы. І насельніцтва ведае пра гэта – усе глядзяць тэлевізар, чытаюць газеты, але  лічаць, што бяда да іх не прыйдзе. Штодзень мы складаем пратаколы. Штрафы немалыя – ад 10 да 40 базавых велічынь, –  паведаміў начальнік РАНС Віталь Рыбак і заклікаў людзей адказна аднесціся да гэтай праблемы.

3.jpg


Супрацоў­нікаў РЭСа цікавіла пытанне вывазу смецця з прыватных дамоў на палігон Ліпнішкі. 

–  Схема абыходжання  з адхо­дамі ў горадзе і раёне ў хуткім часе зменіцца кардынальна. Сёлета будуць закрыты  і рэкультываваны  9 міні-палігонаў. Жыхары гарадскога прыватнага сектара ўжо атрымалі новыя кантэйнеры, сёлета будуць праведзены работы па замене кантэйнераў каля шматпавярховых дамоў. Старыя адрамантуюць і ўстановяць у сельскай мясцовасці. У выніку ўсе 365 населеных пунктаў раёна будуць ахоплены цэнтралізаваным вывазам смецця, –  расказаў Ігар Шалудзін.


Пільнасць перш за ўсё

За першы квартал бягучага года ў раёне зарэгістравана 60  злачынстваў  –   гэта на пяць больш, чым за той жа час мінулага года.

Некаторыя лічаць, што большасць з іх здзейснілі прыезджыя грамадзяне. Аднак, як сцвярджаюць лічбы, на іх рахунку толькі 17 зарэгістраваных злачынстваў. Начальнік РАУС Дзмітрый Місюк  не толькі расказаў пра найбольш папулярныя  з іх, але і прывёў прыклады, калі людская бяспечнасць прыводзіць да крадзяжоў маёмасці.

–  Расце колькасць злачынст­ваў, здзейсненных у сферы вы­сокіх тэхналогій: за 1 квартал такіх было зарэгістравана 12. За пару тыдняў красавіка –  яшчэ два. У той час як у мінулым годзе такіх было толькі 3, –  прывёў лічбы Дзмітрый Місюк.

4.jpg



Пра тое, як не стаць ахвярай ашуканцаў,  расказаў намеснік дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг  №417  Беларусбанка Аляк­­сандр Куліковіч. Галоўнае, на яго думку, – быць пільным.

5.jpg


Што, дзе і калі з’явіцца ў горадзе  

Як паведаміў  старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін, па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме  на будаўніцтва гарадскіх аб’ектаў сёлета прадугледжана больш чым 80 мільёнаў рублёў.

Так,  да восені  ў горадзе ўвядуць першы пускавы комплекс  новай цэнтральнай раённай бальніцы, якая стане міжрэгіянальным  лячэбным цэнт­рам. Сёлета горад атрымае дзіцячы сад на 230 месцаў у трэцім мікрараёне,  школу на 765 месцаў  і дом дзіцячай творчасці ў другім мікрараёне, раённы  цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Плануецца ўвод шматфункцыянальнага спартыўнага комплекса з басейнам, заламі для гульнявых відаў спорта і адзінаборстваў у  раёне лесапаркавай зоны.  

9000000.jpg



Працягваецца будаўніцтва комплекса сацыяльна-культурнага прызначэння. Сёлета работы разгарнуцца  на новым палігоне цвёрдых бытавых адходаў  каля аграгарадка  Малі.

Не за гарамі час, калі ў гора­дзе ўзвядуць  крытую лядовую пляцоўку, новы аўтавакзал, дзе размесціцца станцыя зарадкі электрамабіляў і электробусаў; пройдзе добраўпарадкаванне поймаў рэк Лошы і Кавалёўкі – тут з’явяцца месцы адпачынку, пешаходныя і веласіпедныя сцежкі; прадоўжыцца будаў­ніцтва гандлёвых аб’ектаў – па некаторых з іх ужо праводзяцца аўкцыёны.

Не абыйшлі падчас  сустрэчы і пытанне будаўніцтва жылля. 

–  Сёлета ў раён  прыбудзе ка­ля 200 маладых спецыялістаў. Перад намі стаіць сур’ёзная задача па іх рассяленні, –  расказаў Ігар Яраслававіч. – Пакуль што знойдзены часовы варыянт. У далейшым надзеі мы ўскладаем на арэндны дом – яго ўзвядуць непадалёк ад дзіцячага сада ў трэцім мікрараёне. На чарзе   яшчэ адзін такі дом – па ім вядуцца праектныя работы.

IMG_3323.jpg



Старшыня райвыканкама пад­ра­бязна расказаў пра бу­даўніцт­ва  сацыяльнага жылля для дзяцей-сірот і шматдзетных сем’яў, пра ўзвядзенне камерцыйнага жылля, а таксама пра фарміраванне ў горадзе ўчастка сядзібнай забудовы, які размесціцца ў раёне Бараноўкі. 

Пытанне з залы

– Калі ў Астраўцы  ўстановяць банкамат? Надыходзяць вялікія выхадныя – і людзі могуць  сутыкнуцца з праблемай недахопу наяўных грошай.

Як расказаў Аляксандр Куліковіч, гэтую праблему  ведаюць і ў райвыканкаме, і ў Беларусбанку, але ад астравецкага цэнтра банкаўскіх паслуг мала што залежыць –  закупкай абсталявання займаецца галоўны офіс у Мінску.

– Планавалася, што нам вернуць банкамат, які стаяў да рэканструкцыі будынка. Тыдзень назад паведамілі, што ў другім квартале бягучага года новага банкамата Астравец  не атрымае, –  расказаў намеснік дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг  №417. – Зварот накіраваны ў абласное ўпраўленне – гэтае пытанне разглядаецца.  І,  магчыма,  хаця б  не новы, але банкамат усё ж з’явіцца ў бліжэйшы час.

Увага будзе ўдзелена і старой часцы  горада: пашырыцца  вуліца Валадарскага, будуць рэканструяваны  вуліца Кастрычніцкая  і раён вуліцы Гагарына, а таксама старая бальніца,  у якой размесціцца паліклініка.

– Плануецца развіццё інвесты­цыйнай пляцоўкі. Хацелася б, каб больш хуткімі тэмпамі разві­ваўся турызм – наш раён пры­ваблівае прыроднымі багац­цямі, гістарычнымі помні­камі. Нам ёсць што паказаць, та­му абмяркоўваецца пытанне ўключэння Астраўца ў бязвіза­вую зону. Бонусы ад гэтага атрымае не толькі турыстычная сфера, але і раён у цэлым, –  упэўнены Ігар Шалудзін.


Старшыня райвыканкама анан­сі­раваў  сюр­прыз, які можна будзе ўба­чыць  вечарам 30 красавіка на беларускіх тэлеканалах. Які? Паглядзіце – гэта ж сюрпрыз!

У гэты ж дзень інфар­мацый­ныя групы намеснікаў старшыні рай­выканкама Віктара Зелянко і Паўла Мілешкі наведалі аўтапарк №4 і завод «Радыёдэталь».

Текст:
Фото: Елена Ярошевич