Не чакайце суботніка

13:36 / 19.04.2019

Як у раёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі, расказаў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Віктар Пашкевіч:

– Рэспубліканскі суботнік прыпадае на 20 красавіка, аднак многія арганізацыі і прадпрыемствы раёна, не чакаючы гэтага дня, ужо ўзяліся за ўборку сваіх тэрыторый. Трэба адзначыць, што сёлета і ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці пашырыліся тэрыторыі, якія павінны быць прыбраны.

В.Хацяновіч. Суботнік кожны дзень.jpg

Акрамя таго, у рамках падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя з дня вызвалення Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў падчас суботніка ў горадзе і раёне будуць закладзены алеі. Так, у Гервятах ужо высаджана 55 дрэў і 60 туй.

Актыўна прыбіраюць свае падворкі і ўладальнікі прыватных дамоў. Хочацца звярнуцца да тых, хто з’яўляецца ўласнікам зямельных надзелаў і жыллёвай маёмасці, але там не пражывае: вы, а не хто іншы, павінны сачыць за чысцінёй і парадкам; а таксама да суседзяў такіх домаўладанняў: калі вы можаце звязацца з уласнікамі нежылога дома, што за вашым плотам, нагадайце ім пра неабходнасць прыбраць смецце, адрамантаваць агароджу, абрэзаць кусты на падвор’і, якое ім належыць.


НЕ ЗАБУДЗЬЦЕСЯ

Сучча пасаджаных на вашым участку дрэў і кустоў, якое навісае над пешаходнымі пераходамі, тратуарамі і праезджай часткай трэба абавязкова абрэзаць.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович