Астравецкія каратысты прывезлі медалі з Прыбужжа

13:20 / 10.04.2019

Астраўчане Канстанцін Пятровіч і Арцём Шасцялінскі заваявалі медалі на VІ Кубку Прыбужжа па кёкусінкай каратэ.

На турнір, які праходзіў у Брэсце, паказаць сваё майстэрства на татамі прыехалі спартсмены з Украіны, Расіі і Беларусі. Пазмагацца за месца на ганаровым п’едэстале вырашылі і выхаванцы спартыўнага клуба “Чэмпіён”.

IMG_4993.jpg

Найбольш паспяхова выступілі старэйшыя каратысты: Канстанцін Пятровіч стаў пераможцам турніру, Арцём Шасцялінскі – сярэбраным прызёрам. Добрыя баі прадэманстраваў і Анатоль Велінец, якому да трэцяга месца не хапіла зусім крыху.

А вось удзельнікам малодшай ўзроставай групы Яраславу Шасцялінскаму, Даніілу Куцько, Кліму Краснову і Максіму Бразевічу на турніры не пашанцавала. Як адзначыў іх трэнер Дзмітрый Куцько, хлопцам варта раўняцца на старэйшых таварышаў: больш трэніравацца і ўдасканальваць тэхніку. І як трэнер, ён зробіць усё магчымае, каб выправіць іх агульныя памылкі.

IMG_4970.jpg

IMG_4978.jpg


Текст: