Навядзенне парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах абмеркавалі ў Астраўцы

16:47 / 12.03.2019
1431

Абласны семінар-нарада, прысвечаны навядзенню парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах, арганізацыі работы ў механічных майстэрнях, захоўванню мінеральных угнаенняў і пасяўнога матэрыялу, прайшоў на базе Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў на чале з першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканама Іванам Жуком.

IMG_0991.jpg

У семінары, які праходзіў на базе сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Астравеччыны, прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты райсельгасхарчаў Навагрудскага, Лідскага, Воранаўскага, Іўеўскага і Карэліцкага раёнаў.

Паcля экскурсіі ў інфармацыйным цэнты Беларускай АЭС, якую правёў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей БелАЭС Эдуард Свірыд, прысутныя падзяліліся на дзве групы. Адна выправілася ў КСУП “Гудагай”, потым у КСУП “Варняны”. Удзельнікі другой групы адправіліся па маршруце КСУП “Гервяты” – РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” – КСУП “Міхалішкі”.

IMG_0995.jpg

Кіраўніцтва з Гродна выбрала першы накірунак. Па дарозе на механічныя майстэрні ў Палушы старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін расказаў пра Астравеччыну, імклівае развіццё нашага горада.

Дырэктар КСУП “Гудагай” Эдуард Садоўскі распавёў пра асаблівасці сваёй гаспадаркі, якая спецыялізуецца на малочнай вытворчасці і насення эліты збожжавых культур і бульбы, а таксама падзяліўся планамі на бліжэйшую перспектыву.

IMG_1006.jpg

– Мы пастаянна абнаўляем машынна-трактарны парк: тэхніку набываем праз прамагралізінг, – расказаў Эдуард Іванавіч. – На двух малочна-таварных комплексах і сямі малочна-таварных лінейных фермах цяпер утрымліваецца 2 400 дойных кароў. Плануем павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы, для гэтага гаспадарчым спосабам будзем будаваць новыя жывёлагадоўчыя аб’екты.

Прадпрыемства на “выдатна” справілася з падрыхтоўкай тэхнікі да вясенне-палявых работ. Яскравае пацвярджэнне гэтаму – выстраеная ў лінейку гатоўнасці тэхніка побач з механічнымі майстэрнямі ў Палушах.

IMG_0998.jpg

– У нас 57 трактароў, 9 пагрузчыкаў, 14 збожжаўборачных камбайнаў, – расказаў Эдуард Іванавіч. – Амаль усе яны гатовы выйсці ў поле хоць сёння.

У КСУП “Гудагай” клапоцяцца пра працаўнікоў: памяшканне, дзе рамантуюцца трактары, ацяпляецца; побач камфортыя раздзявалкі, пакой для прыёму ежы. Акрамя душавых, тут зроблена і невялікая лазня.

Госці з цікаўнасцю прайшліся па гаражах, дзе захоўваецца тэхніка. Да слова, камбайны былі акуратна закансерваваныя, прычапныя агрэгаты адрамантаваныя, пачышчаныя і пафарбаваныя. На складзе запчастак таксама ідэальны парадак: на шматузроўневых сцелажах акуратна ляжаць розныя дэталі, якія пры патрэбе хутка “ажывяць” тэхніку.

IMG_1034.jpg

У Германішках удзельнікі семінара наведалі склад для захоўвання мінеральных угнаенняў. Іван Алейзавіч параіў гудагайцам унутры апрацаваць сцены гуронам, каб яны не псаваліся ад захоўваемых там соляў.

У Малях дэлегацыя зазірнула на збожжасклад. Як вядома, КСУП “Гудагай” – адзіная насенняводчая гаспадарка на Астравеччыне, таму якасць насення тут узведзена ў ранг “святых”.

Аграном-насеннявод КСУП “Гудагай” Марыя Ждановіч паказала сваю вотчыну – збожжасклад – і расказала пра падрыхтоўку насення да пасяўной.

IMG_1038.jpg

  У КСУП “Варняны” ўдзельнікі семінара таксама наведалі механічныя майстэрні, зернесклады, памяшканні, дзе захоўваюцца мінеральныя ўгнаенні.

Падчас аб’езду сельскагаспадарчых аб’ектаў першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама выказаў важную думку:

– Падчас падобных семінараў-нарад мы штогод аб’язджаем усе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гродзеншчыны. Як вы маглі самі бачыць, гаспадаркі розныя: паспяховыя і не вельмі, вялікія і маленькія. Але ад таго, як падрыхтавана тэхніка да вясенне-палявых работ, ад умоў захоўвання насення і ўгнаенняў, ад плёну працаўнікоў залежыць агульны вынік. У сельскай гаспадарцы дробязяў не бывае.

IMG_1000.jpgIMG_1015.jpgIMG_1021.jpgIMG_1024.jpgIMG_1044.jpg

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений