У кінаканцэртнай зале "Астравец" з'явілася новае абсталяванне

08:42 / 06.01.2011
4

Добрая навіна напярэдадні новага года прыйшла з прадпрыемства “Астравецкінавідэасетка”. У кінаканцэртнай зале “Астравец” устаноўлена новае абсталяванне, якое дазволіць дэманстраваць кінафільмы з эфектам, які называюць “гук вакол”.


Правільная назва новага абсталявання  — сістэма Dolby Surround.
Яе ўжо не назавеш новай тэхналогіяй. Аднак да гэтага часу адчуць перавагі якаснага гучання маглі толькі ўладальнікі дамашніх кінатэатраў. Цяпер гэта магчымасць з’явіцца і ў аматараў кіно на вялікім экране.
Эфект так званага “гука вакол” дасягаецца з дапамогай трох асноўных дынамікаў, якія знаходзяцца за экранам, і 12-ці дынамікаў, якія размешчаны па ўсім перыметры кіназалы.
Сістэму прадпрыемства набыло за ўласныя сродкі. А мантаж аплаціў раённы выканаўчы камітэт.
Пазнаёміцца з новым гучаннем работнікі ККЗ “Астравец” запрашаюць ужо на бліжэйшым кінасеансе.


Эдуард ІВАНАЎ.