Весела і карысна праходзяць урокі фізкультуры ў СШ №2

16:56 / 10.01.2019
1617

Яшчэ здалёк са стадыёна СШ №2 даносяцца вясёлыя гоман і смех. Разам з настаўнікам фізічнай культуры Аляксандрам Вацлававічам Ляцкім дзеці рыхтуюцца да лыжных гонак. Агеньчыкі ў вачах, румянец на шчоках і віхор сняжынак з-пад лыж – што можа быць лепш заняткаў спортам на свежым паветры?

IMG_7707.jpg

Не застаецца незапатрабаваным і школьны каток. Хтосьці нясмела пераадольвае крок за крокам па лядовае люстэрка, а іншыя хутка наразаюць кругі.

–Мы стараемся займацца спортам на працягу ўсяго навучальнага года, – зазначае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Уладзімір Мікалаевіч Крывец. – Але зімой яны праходзяць асабліва захапляльна і відовішчна. Каб абышлося без непрыемнасцей, рэгулярна праводзім з вучнямі прафілактычныя размовы па траўматызму і нагадваем пра асцярожнасць. Школьнікі з задавальненнем катаюцца на лыжах і каньках, а малодшыя класы актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх відах зімовых забаў.

IMG_7711.jpg

І сапраўды, пакуль старшакласнікі бегалі на лыжах і каталіся на каньках, непадалёк не менш насычана, з актыўнымі гульнямі, праходзіў урок фізкультуры вучняў пачатковай школы.

IMG_7784.jpg

IMG_7785.jpg

– Дзеці заўсёды з радасцю займаюцца на свежым паветры, – расказала настаўніца фізічнай культуры пачатковай школы Кацярына Францаўна Шаблавінская. – Мы праводзім спартыўныя эстафеты, бегаем, гуляем, а ўжо на наступным занятку пойдзем на каток. Дзеці ў нас вельмі актыўныя, любяць спорт і з задавальненнем удзельнічаюць у зімніх забавах.

Што ж, дарослым застаецца толькі браць прыклад з вучняў СШ №2: даставайце канькі і лыжы – і гайда на горкі ды каткі!  


IMG_7706.jpg

IMG_7800.jpg

IMG_7772.jpg

IMG_7764.jpg

IMG_7763.jpg

IMG_7753.jpg

IMG_7745.jpg

IMG_7734.jpg

IMG_7729.jpg

IMG_7727.jpg

IMG_7722.jpg

IMG_7721.jpg

IMG_7715.jpg

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений