Урачысты сход да 100-годдзя БССР прайшоў у Гродне

10:22 / 22.12.2018
2180

Урачысты сход, прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння БССР, якое будзе адзначацца 1 студзеня, сабраў у Гродне актывістаў грамадскіх аб’яднанняў, дзеячаў культуры і навукі, прамыслоўцаў і работнікаў сельскай гаспадаркі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашай краіны. Сярод іх была і дэлегацыя Астравеччыны.

Віншаванне ад старшыні Гро­дзенскага абласнога Савета дэ­путатаў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігара Жука, песні і танцы, вершы  і музыч­ныя кампазіцыі ў выкананні артыстаў Гродзеншчыны, выставы і гістарычная кінахроніка –  усё было напоўнена любоўю да нашай Радзімы –  роднай Беларусі.

IMG_7408.jpg

– Станаўленне беларускай дзяр­жаў­насці адбывалася ў складаных умовах: Першая сусветная вайна, рэвалюцыя, грамадзянская вайна…  Першага  студзеня 1919 года  ў Смаленску першы з’езд Камуністычнай партыі Бе­ла­русі прыняў рэзалюцыю аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі – правёў невялікі экскурс у гісторыю краіны  Ігар Георгіевіч. – У далейшым наша маладая рэспубліка не раз змяняла межы, страчвала свае тэрыторыі і набывала іншыя –  але  заўсёды існавала на палітычнай карце свету. 

IMG_7440.jpg

Беларусі і беларусам давялося перажыць выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой загінуў кожны трэці жыхар нашай краіны. Але рэспубліка паўстала з попелу і адрадзілася, дзякуючы працавітым людзям, якіх нямала і ў Прынёманскім краі: шасцідзесяці чатырох Герояў Сацыялістычнай працы і трох Ге­рояў Беларусі ўзгадавала гродзенская зямля. 

IMG_7448.jpg

– Ад імя абласных выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў дзякую вам за добрасумленную працу, за тое, што вы ствараеце  нашаму рэгіёну аўтарытэт і славу. Жадаю нашай суверэннай краіне працвітання, а жыхарам Гро­дзен­шчыны – здароўя, шчасця, упэў­ненасці ў заўтрашнім дні, міра, дабрыні і дабрабыту, – павіншаваў удзельнікаў сходу старшыня абласнога Савета дэпутатаў.

IMG_7414.jpg

IMG_7424.jpg

IMG_7434.jpg

IMG_7446.jpg

IMG_7456.jpg

IMG_7472.jpg

IMG_7479.jpg

IMG_7484.jpg


Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений