Гараць гаражы і... машыны

11:15 / 15.12.2010
Чарговыя надзвычайныя здарэнні адбыліся ў Астраўцы

Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, 5 снежня ў 14.51 на цэнтральны пост Астравецкага аддзела па надзвыйчайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні цаглянага гаража па завулку Міру.
Як паказала папярэдняе следства, прычынай пажару стала печ-“буржуйка”, якую гаспадар гаража распаліў у памяшканні і пакінуў без нагляду. Калі праз некалькі хвілін ён вярнуўся ў гараж, то ўбачыў, што той ахоплены агнём. Вынікі пажару – пашкоджаныя перакрыцці гаража, дах і абсталяванне, якое знаходзілася ўнутры, закураныя сцены. Па шчаслівай выпадковасці, машыны гаспадара на момант пажару ў гаражы не было.



Затое пацярпела машына «Ауди» 1983 года выпуску, якая ехала каля Астравецкай цэнтральнай бальніцы. Адбылося гэта 13 снежня.
Прыкладна ў 9.45 яе гаспадар 1963 года нараджэння заўважыў, што з-пад капота выбіваецца дым. Пажар ён ліквідаваў з дапамогай іншых аўтааматараў, выкарыстаўшы вогнетушыцелі.
Прычынай узгарання пажарныя называюць кароткае замыканне электраправодкі.


Антон МАЛЬШЭЎСКІ.