“Калядная зорка” астраўчан заіскрылася перамогамі

14:47 / 03.12.2018
769

У астраўчан чатыры пераможныя дыпломы – такі вынік абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Калядная зорка”.

Раённая газета ўжо расказвала пра раённы этап гэтага конкурсу, пасля якога лепшыя работы нашых таленавітых школьнікаў адправіліся ў Гродна.

IMG_3334.jpg

Днямі падведзены вынікі “Каляднай зоркі”. Так, Дыпломамі І ступені адзначаны мастацкі роспіс па шкле “Цуды каляднай ночы” Святланы Аўгуль, Надзеі Юркойць, Валерыі Юшкевіч (педагог Вераніка Кумішча), “Каза-калядоўшчыца” з саломкі Паліны Андралойць і Юліі Субач (педагог Вераніка Кумішча), саламяны снегавік Аліны Рогач, Дзмітрыя Сабалеўскага і Арыны Байдун (педагог Валянціна Віннічак).

Навагодні касцюм Яны Зімніцкай і Назара Афоніна “Каза-калядоўшчыца”, выкананы пад кіраўніцтвам педагога Алены Чарняўскай, ацэнены Дыпломам ІІ ступені.

 Цяпер работы астраўчан удзельнічаюць у рэспубліканскім этапе конкурса.


Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений