"Астравецкая праўда" аб'яўляе новы конкурс

09:56 / 13.12.2010
14

На гэты раз новы этап рэдакцыйнага фотаконкурсу будзе прысвечаны самым прыгожым, маляўнічым, любімым вамі мясцінам роднага краю – Астраўца і раёна — і называцца “Астравеччына, край дарагі”.
Чакаем вашых фотаздымкаў на паштовы адрас рэдакцыі – г.п. Астравец, вул, Кастрычніцкая, 5 ці на электронны – ostrov_red@tut.by.
З сярэдзіны студзеня, як заўсёды, на сайце будзе арганізавана галасаванне наведвальнікаў, па выніках якога і будзе вызначаны пераможца конкурсу.