На Астравеччыне праходзіць конкурс аратых

16:08 / 15.11.2018

Летась па ініцыятыве старшыні Астравецкага райвыканкама Ігара Яраслававіча Шалудзіна на Астравеччыне быў адроджаны конкурс аратых, які апошні раз праходзіў у нашым раёне 8 гадоў назад. У мінулым годзе ён сабраў адзінаццаць лепшых механізатараў. Сёлета ўдзельнікаў пабольшала: пазмагацца за званне лепшага аратага раёна вырашылі 18 працаўнікоў.

На палях КСУП “Варняны” і РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” ўжо працуюць энерганасычаныя трактары ў счэпцы з магутнымі плугамі. Але наперадзе яшчэ дзень спаборніцтваў – заўтра камісія вызначыць лепшага аратага раёна.

IMG_3667.jpg

Механізатар КСУП “Варняны” Дзяніс Палевіч працуе на родных, варнянскіх палях


IMG_3669.jpg


IMG_3673.jpg

Рыматнас Трапшыс з КСУП “Гервяты” шчыруе ў саўгасе


IMG_3675.jpg


IMG_3697.jpg

Летась лепшым аратым раёна стаў механізатар КСУП “Гервяты” Анджэй Ясевіч



Текст:
Фото: Алена Гануліч