Моладзь – за Беларусь!

15:50 / 03.12.2010

На працягу двух месяцаў па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская грамадска-палітычная акцыя “Беларусь – гэта мы!” з удзелам зорак беларускай эстрады. Ужо прайшлі канцэрты амаль ва ўсіх абласных цэнтрах – яны мелі вялікую папулярнасць сярод гледачоў. Дарэчы, тыя, хто не трапіў на канцэрты, змаглі паглядзець іх запісы на канале АНТ.


А ў мінулую нядзелю жыхары нашага раёна мелі магчымасць далучыцца да ўсебеларускай акцыі – маладыя выканаўцы з канцэртнай праграмай “Моладзь за Беларусь!” прыехалі ў Астравец.
Больш за паўтары гадзіны Дарыя, Іван Буслай і Алена Ланская радавалі публіку: спявалі і ўжо вядомыя песні, і прэм’ерныя, як сола, так і дуэтамі, запрашалі гледачоў на сцэну – словам, арганізавалі шоу. А фінальную песню пра нашу Беларусь усе спявалі разам.


Алена ЯРАШЭВІЧ.