Як бонсцікі варнянскіх дзяцей вучылі

14:37 / 08.11.2018

Сем бонсцікаў-герояў прынеслі выхаванцам лагера “Сонечная планета”, які працаваў на асенніх канікулах у Варнянскім НПК, мудрыя падказкі, якія перадавалі ім вопыт продкаў і задавалі накірунак кожнаму чарговаму дню ў лагеры.

PA297191.jpg

Так, Паветніца расказала вучням, што «сяброўства клопатам ды падмогай моцнае», нагадала аб правілах бяспечных паводзін і запрасіла ўсіх далучыцца да творчай справы.

Разам са Скарбнікам выхаванцы адправіліся ў вандроўку па малой радзіме і наведалі «Восеньскі зоркапад» у лагеры «Ластаўка».

Меша запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак у караоке-клуб і паказаў, як можна расказаць пра любоў да радзімы праз песні.

PA297194.jpg

У чацвёрты дзень Жэўжык нагадаў: дзе здароўе, там і прыгажосць. Дзеці і выхавальнікі за круглым сталом абмеркавалі пытанні захавання здароўя і падзяліліся карыснымі парадамі.

Хатнік запрасіў «Нашчадкаў» у сельскую бібліятэку і ў віртуальную экскурсію «Варняны праз аб’ектыў часу».

Прыгажуня Вужалка пераканала сваіх сяброў, што «родная старонка – крыніца творчасці»: выхаванцы лагера наведалі Астравецкі ЦТДіМ, дзе сталі ўдзельнікамі цікавага майстар-класа.

PB017229.jpg

Лясун падняў праблему захавання прыроды роднага краю…

За сем дзён восеньскай змены кожны з выхаванцаў сабраў сваю калекцыю мудрых падказак, павандраваў па родным краі і ўмацаваў сваё здароўе. У падарунак дзеці атрымалі ад бонсцікаў буклет з карыснымі падказкамі на кожны дзень і сувеніры.

Таццяна ЛАКЕВІЧ, намеснік дырэктара лагера.

Текст: Главный администратор