Астраўчане на “Зялёнай планеце”

09:15 / 09.10.2018
Больш за трыццаць дыпломаў лаўрэатаў заваявалі выхаванцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў XVI Міжнародным форуме «Зялёная планета – 2018».

IMG_9287.jpg

Астраўчане кожны год удзельнічаюць у конкурсах, якія праводзяцца ў межах гэтага форума. І яшчэ ніколі іх талент, крэатыўнасць, а галоўнае – імкненне зрабіць  навакольны свет больш чыстым і прыгожым не заста­валіся неадзначанымі. 

У гэтым годзе на адрас арганізатараў форуму – агульнарасійскага грамадскага дзіцячага экалагічнага руху «Зялёная планета» – цэнтр творчасці накіраваў работы ў трох намінацыях:   малюнкі і плакаты «Доб­рыя справы», сацыяльна-значныя праекты «Прырода – неацэнны дар», вырабы і кампазіцыі «Разнастайнасць векавых традыцый». 

– У кожнай з намінацый, дзе былі заяўлены нашы работы, мы заваявалі дыпломы, – гаворыць намеснік дырэктара Астравецкага ЦТДіМ Святлана Куцько. – У агульнай колькасці мы атрымалі 31 перамогу – у мінулым годзе было 13. Мы вельмі рады такому выніку.

IMG_9301.jpg

У конкурсах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мас­тацтва астраўчане ўдзель­­­нічаюць даўно. А сё­ле­та, валанцёрскі атрад цэнт­ра творчасці «Крылы» ўпер­шы­ню прэзентаваў сваю са­цыяль­на-значную дзей­насць  у эка­лагічным на­кі­­­рун­ку – і пе­рамог. 

«Зялёная планета», акрамя таго, што прывівае дзецям любоў да навакольнага свету і прапагандуе простыя экалагічныя рашэнні розных задач, што ўзнікаюць у паўсядзённым жыцці, мае яшчэ адну  добрую традыцыю – адзначаць самых актыўных арганізатараў нацыянальнага этапу форуму.  У ліку лепшых і нашы землякі: Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей моладзі ўзнагароджаны граматай за вялікі ўклад у фарміраванне экалагічнай культуры дзяцей і падлеткаў, зберажэнне культурнай спадчыны і арганізацыю і правядзенне сёлетняга  конкурсу на мясцовым узроўні.
Віншуем дзяцей і іх педагогаў!


Текст:
Фото: з архіва Астравецкага ЦТДіМ