Фізкультурна-спартыўны комплекс з басейнам адкрылі ў Астраўцы

20:42 / 25.08.2018

Бадай што самым доўгачаканым падарункам да юбілею горада стала адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу з басейнам у другім мікрараёне.

9.jpg

Новы ФАК аснашчаны па самых сучасных тэхналогіях і патрабаваннях: тут ёсць залы трэнажораў і гульнявых відаў спорту і хутка стане працаваць лазня, пра якую могуць толькі марыць аматары лёгкай пары.

8.jpg

Але галоўнае, пра што марылі, чаго так не хапала астраўчанам і што нарэшце з’явілася ў нашым горадзе – басейн!

Напэўна, невыпадкова на адкрыццё новага ФАКа прыйшло так шмат астраўчан. І  яны пасля таго, як сказалі прывітальныя словы першы намеснік старшыні аблвыканкама Іван Алейзавіч Жук, старшыня Астравецкага райвыканкама  Ігар Яраслававіч Шалудзін і начальнік камітэта спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Яўстаф’евіч Андрэйчык і была перарэзана сімвалічная чырвоная стужка, валам павалілі ў новы будынак: разгледзець, што там ёсць, занатаваць, як будзе працаваць новы ФАК і асобныя яго секцыі.

7.jpg

 – Дзверы новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу будуць адкрыты для ўсіх аматараў здаровага ладу жыцця і лёгкай пары, – сказала, прымаючы ад будаўнікоў “Гроднапрамбуд-Атам” сімвалічны ключ ад новага вельмі важнага сацыяльнага аб’екта яго дырэктар Таццяна Васільеўна Баранава.

6.jpg

– Гэты фізкультурна-аздараўленчы комплекс пераўзыйшоў мае самыя смелыя чаканні, – сказаў даўні аматар лёгкай пары Віталій Анатольевіч Бандарык. – Гэта на самой справе – храм здароўя, наведваць які могуць не толькі небажыхары, а ўсе астраўчане.

Ну што ж, спяшайцеся за здароўем у новы ФАК!

5.jpg

4.jpg

3.jpg

2.jpg

1.jpg

IMG_20180825_102602.jpg

Текст: Нина Рыбик