Островчанину вручили награду брата
08:39 / 27.07.2018
Мінула 73 гады пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, але і сёння засталося шмат пытанняў, якія хвалююць дзяцей, унукаў і праўнукаў салдат, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах той вайны. Часта тыя, хто шукаюць сваіх бацькоў і дзядоў на запыты атрымліваюць несуцяшальны адказ «Звесткі адсутнічаюць». Але, здараецца, што настойлівыя пошукі даюць вынік. Так і атрымалася ў Расцілава Арсенцьевіча Герта, які шмат гадоў шукаў інфармацыю пра свайго брата Івана.
Некалькі гадоў таму з дапамогай пошукавіка з Копыльскага раёна старшыня раённага Савета ветэранаў Расціслаў Герт даведаўся, што 7 кастрычніка 1944 года камандзір 1345 стралковага палка Іван Герт быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» за тое, што вынес з поля бою двух параненых байцоў. Для таго, каб уручыць брату пасведчанне на ўзнагароду за подпісам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, у Астравец прыехаў консул Генеральнага консульства Раман Папоў.
– На жаль, чым больш гадоў мінае з таго часу, тым радзей нам даводзіцца сустракацца з такой нагоды з тымі, хто шукае звесткі пра сваіх родзічаў. Сёлета гэта другі такі выезд, – расказаў консул. – Першы быў у Навагрудскі раён. Добра, што праз столькі дзесяцігоддзяў пошукі не заканчваюцца. Так і павінна быць: маладыя людзі ў Расіі і ў Беларусі павіны ведаць і памятаць пра подзвігі, якія здзяйснялі іх дзяды і бабулі ў імя свабоды і міру, шанаваць ветэранаў, якія пакуль яшчэ жывуць побач з намі.
На жаль, далейшая гісторыя жыцця камандзіра 1345 стралковага палка Івана Герта вядома дрэнна. Яго брат Расцілаў Арсенцьевіч змог толькі высветліць, что магчымае месца пахавання Івана Арсенцьевіча знаходзіцца ў Мазавецкім павеце ў Польшчы.