Лідары жніва па стане на 16 ліпеня

15:35 / 16.07.2018

Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 16 ліпеня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі, аператары зернесушыльных установак:

 Жніво.jpg

КАМБАЙНЕРЫ

З прапускной здольнасцю звыш 10 да 12 уключна кілаграмаў зерня ў секунду:

Андрэй Іванавіч ВІНЦКУСЬ і Мікіта Андрэевіч ВІНЦКУСЬ з КСУП “Гервяты” , якія на камбайне “Джон-Дзір 9660” намалацілі 109,8 тоны зерня;

Валерый Віктаравіч ВАСІЛЬЧЫК і Юрый Анатольевіч КАВАЛЕЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 92 тоны зерня;

Антон Антонавіч РАТКОЎСКІ і Аляксандр Антонавіч РАТКОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне “Джон-Дзір 9660” намалацілі 82,7 тоны зерня.

 

ВАДЗІЦЕЛІ:

Валерый Вацлававіч ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 105,4 тоны зерня;

Уладзімір Іванавіч ШТУРА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 77,4 тоны зерня;

Валерый Віктаравіч СУПРАНОВІЧ з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які аўтамабілем МАЗ-555-142 перавёз 45,9 тон зерня.

 

АПЕРАТАРЫ ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Франц Францавіч ТОТЧЫК, Юрый Зянонавіч БАРАВІК, Анатоль Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы ЗСК-30 “ЛідАрай” правялі дасушку 214,9 тоны зерня;

Іван Іосіфавіч АНІМУЦКІ, Віктар Уладзіміравіч ЯНКОЙЦЬ і Міхаіл Станіслававіч ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы КЗС “ЛідАрай” правялі дасушку 147,5 тоны зерня.

Анатоль Антонавіч ПАШКЕВІЧ і Андрэй Леанардавіч МАХНАЧ з КСУП “Гервяты”, якія на напольнай сушылцы правялі дасушку 21,2 тоны зерня.

Текст:
Фото: Алена Гануліч