З пачынам, хлебаробы! Першымі ў раёне распачалі жніво ў КСУП “Гервяты”

16:54 / 07.07.2018
2380

Першымі ў раёне збожжаўборачную  тэхніку вывелі ў поле тэхніку КСУП “Гервяты”. Напрыканцы мінулага тыдня два камбайны  пачалі абмалот рапсу побач з вёскай Свіршчызна.

jTqyBRSkXDE копия.jpg

Па словах галоўнага агранома Аляксандра Кавалькі, пра масавую ўборку гаварыць яшчэ рана: па папярэдніх разліках яна пачнецца не раней чым праз тыдзень-другі. Камбайны, якія напрыканцы мінулага тыдня абмалочвалі рапс, так бы мовіць, толькі выйшлі ў разведку.

– На гэтым полі рапс саспеў – але не ўсюды. У нізіне не малоцім: крыжакветкавы там яшчэ зялёны, – расказвае камбайнер Андрэй Вінцкусь, які не першы год за штурвалам “Джон-Дзіра”. – Ці будзе сёлетні год ўраджайным на збожжавыя? Не трэба быць вучоным аграномам, каб бачыць, што яравыя слабыя. А вось азімыя, асабліва трыцікале, думаю, добра будуць сыпацца.

99.jpg

Камбайнер Андрэй Вінцкусь 

На другім камбайне працаваў маладзёжны экіпаж у складзе Валерыя Васільчыка і Юрыя Кавалеўскага.

– На “Палессі” працую пяты сезон. Рыхтавалі камбайн сваімі сіламі, – расказвае Валерый Васільчык. – Не магу дачакацца, калі пачнецца сапраўднае жніво. А гэта так, размінка.

88.jpg

Камбайнер Валерый Васільчык найбольш любіць гібрыднае жыта, якое ва ўраджайныя гады сыпалася пад 70 цэнтнераў з гектара. 


IMG_3104.jpg

Юрый Кавалеўскі прызнаецца, што пайшоў у памочнікі камбайнера не толькі з-за магчымасці падзарабіць, але і  з-за рамантыкі.

Адказны за ўборку памочнік брыгадзіра Эдгар Касевіч сочыць, каб не было страт. Праверыць гэта проста: дастаткова правярнуць валок і паглядзець, ці ёсць на зямлі зерне. Так і зрабілі – заўважыла толькі некалькі бліскучых пацерак рапсу.

…Што ж,  старт дадзены!  Намалочаны першыя тоны зерня. Неўзабаве да двух камбайнаў-“разведчыкаў” далучацца іншыя – і над наваколлем пальецца спрадвечная жніўная песня. 

IMG_3126.jpg

Эдгар Касевіч адказны за ўборку

Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений