Островец празднует День Независимости и 74-ю годовщину освобождения района от немецко-фашистских захватчиков (+видео)
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавіне вызвалення Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадоўжыліся ў кінаканцэртнай зале “Астравец”.
Лепшыя выканаўцы і самадзейныя калектывы Астравецкага раёна парадавалі гледачоў яркімі музычнымі нумарамі. Песні на розны лад, запальваючыя танцы і аўтарскія вершы – праграма была насычанай і разнастайнай.
Акрамя гэтага, у фае працавалі розныя выставы: тут можна было злавіць імгненне разам з фотамастаком Юрыем Горыдам, палюбавацца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, паглядзець вышыванкі ад райкама БРСМ і прызнацца ў любові сваёй малой радзіме.