Як Апэшка на батуты хадзіла

10:02 / 25.06.2018
3416
5
Прывітанне, сябры! Гэта зноў я, ваша АПэшка! Хацела з вамі радасцю падзяліцца, але цяпер нават не ведаю – радасць гэта ці не. Я так чакала лета, бо да нас прыязджаюць то цырк, то заапарк, а яшчэ ставяць батуты і надзіманыя горкі. Столькі забаў! Але ж не ўсё так радасна...

АПэшка.jpg

Аднойчы вечарам бацькі па­слалі мяне ў магазін па хлеб і малако, далі пяць рублёў і на рэшту дазволілі марожанае купіць. Пабегла я ў «Анастасію», іду сабе, песенькі спяваю. І тут… О шчасце! Бачу – ля магазіна стаяць батут і надзіманая горка.  Да «Анастасіі», канешне ж, я не дайшла. 

Мяне магнітам пацягнула да гэтых горак. 

Аднак, скажу я вам, шчасце маё было нядоўгім. Пяці рублёў хапіла толькі на дзесяць хвілін – пакатацца з горкі і пяць хвілін паскакаць на батуце. А потым падышоў дзядзечка з гадзіннікам і сказаў, што мой час скончыўся. Што такое для такой гарэзлівай дзяўчынкі, як я, дзесяць хвілін пакатацца з горкі?! Тое ж, што даць два разы лізнуць цукерку. Вось якое несалодкае жыццё! Ажно плакаць хочацца! Я, канешне, не плакала – я амаль дарослая! А вось як  маленькім дзеткам растлумачыць, што няма грошай, ці тое, што можна паскакаць толькі пяць хвілін – быццам яны разумеюць, што такое гэтыя дарослыя хвіліны? Я сама бачыла, як малыш адразу плакаў, бо хацеў на батут, а потым біўся ў істэрыцы, калі бацькі яго адтуль выцягвалі.

2.jpg

Словам, вярнулася я дадому – напалову шчаслівая! Ды яшчэ наганяй атрымала ад бацькоў, што ўсе грошы праскакала. Мне яшчэ і назаўтра было сорамна Марынцы ў вочы глядзець, калі яна ела сваю аўсяную кашку на ва­дзе...

А ўвечары мы з АнтонЧыкам пайшлі ў першую школу паглядзець, як у футбол гуляюць. І зноў гэтыя батуты  дражнілі мяне! Паглядзела я ў вочы Чыка, нібы кот са Шрэка, – а ён сказаў, што журналісцкая зарплата не такая вялікая, каб кожны дзень па пяць рублёў праскокваць на батутах. І паабяцаў, што ў нядзелю сходзім. Шкада, канешне: калі яшчэ тая нядзеля нады­дзе…

Атрымліваецца, што надзіма­ныя горкі ёсць, але катацца на іх кожны дзень чамусьці нельга, бо дорага. А я хачу, каб усім добра было! Таму хай гэтыя горкі-батуты, як і раней, каб не спакушалі, дзе-небудзь у лесапарку стаялі. А на гэтай пустцы ля «Анастасіі» няхай бы бясплатны дзіцячы гарадок зрабілі – у нас жа столькі дзетак у горадзе!

Ваша АПэшка.


Текст: Администратор сайта
Комментарии
0
Гость
Это да! И вообще интересно, можно ли во дворах вот так ставить батуты и горки эти. Выходишь с ребенком погулять во двор и перед его глазами платная надувная горка. Вот и погуляли!
Имя Цитировать 0
0
Интересно
Не было горок -- жаловались, что некуда с детьми выйти погулять, есть горки -- дорого... Определитесь, чего вы хотите!
Имя Цитировать 0
0
Гость
Ну одно дело ,например, когда эти горки стоят в каком-нибудь парке, куда родители целенаправленно идут погулять и потратить деньги. И другое дело ставить во дворах,когда получается не можешь с ребенком выйти спокойно на обычную площадку.
Имя Цитировать 0
0
Интересно
Стояли в парке -- жаловались, что никто не видит, не слышит и потому не идет. Ребенка нужно воспитывать, что не все, что ему хочется, можно получить здесь и сейчас. Вам же, родители, потом легче будет! АПэшку, кстати, тоже журналисты должны воспитывать -- раз уж поручили ей о обо всем рассказывать
Имя Цитировать 0
0
Гость
Интересно,а вы статью -то читали? Там про то и речь,что со взрослым ребенком можно договориться, а что годовалому ребенку вы объясните? И в лесопарке,насколько мне известно, они стояли,потому что бывший председатель райисполкома не разрешал их ставить в центре,а уж тем более во дворах.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений