Выиграли грант, чтобы рассказать об Иосифе Гошкевиче
16:42 / 29.05.2018
2
Дзякуючы перамозе ў конкурсе дабрачынных праектаў АТ ІК АБЭ, нам пашчасціла пераўтварыць мару ў рэальнасць: ва ўстанове была абноўлена экспазіцыя, прысвечаная Іосіфу Гашкевічу, распрацаваны шэраг экскурсій, якія ўключаюць ў сябе майстар-класы і пешаходныя маршруты, кожны госць атрымлівае на памяць сувенір.
На «знаёмства» з Іосіфам Гашкевічам да нас ужо прыязджалі вучні з астравецкіх і Гервяцкай сярэдніх школ.
Летам мы таксама будзем рады вітаць усіх жадаючых дакрануцца да культуры, акунуцца ў гісторыю сваёй малой радзімы і ў чарговы раз адчуць гонар за сваю краіну – і за славутых землякоў.
Іна САЛДАЦЕНКАВА,
намеснік дырэктара
Мальскага НПК.