Антон Мальшэўскі: Ты здымі мяне, фатограф! Ці не, не здымай!!

11:13 / 08.05.2018
6169
4
007.jpgНу, вось і новы працоўны дзень. Сонца ледзь устала – а я ўжо «на рабоце». Фотаапарат у руках – значыць, я працую! І не трэба ля-ля, што я проста гуляю па горадзе. Пары кедаў ледзь на месяц хапае.

Толькі трэба неяк яшчэ пастарацца, а то планаў – першае, другое і «кампот». Між іншым, яшчэ з мінулага дня немалы такі мех планаў застаўся…

Перш-наперш трэба прабегчы па Астраўцу і зрабіць з дзясятак фотаздымкаў – такіх, якія прапусціць рэдактар. Самыя «мастацкія», як звычайна, застануцца «за бортам»: «А калі б цябе ТАКОГА на газетную старонку?!», «Колькі можна фатаграфаваць веласіпедыстаў-дарожнікаў-камунальшчыкаў – у горадзе што, іншых людзей няма?!»
Ну як растлумачыць, што я не магу чакаць, пакуль заззяе сонейка, каб здымак атрымаўся светлы; што калі нейкая кабета стомлена цягне сумкі, веласіпед і малога, які плача ўголас, а побач маладым козлікам скача яе мужык – то гэта не здымкі дрэнныя, а людзі ў нас такія!

Дарэчы, пра людзей… Ледзь толькі фотаапарат дастанеш – «Не фатаграфуйце мяне! Я сёння дрэнна выглядаю…» Вось яшчэ цар-царэвіч знайшоўся! А можа, я не вас фатаграфую, а слуп за вамі, а вы ў кадр улезлі?  
 Зразумела, што ўсе хочуць быць прыгожымі, асабліва на здымку ў газеце. Але чаму так мала тых, хто хоча быць сапраўдным? Сітуацыя, як у тым жарце: «Як мала людзей умеюць фатаграфаваць! Вось калі я выкладваю свой фотаздымак у Інстаграм – я проста бог: малады, падцягнуты, прыгожы. Калі ж гэта робяць мае сябры, то я абавязкова заспаны, брудны, тоўсты і стары».

Ладна. Бог з імі – тымі, хто не хоча быць сапраўдным, а хоча быць прыгожым. А што рабіць з невыканальнымі заданнямі? Напрыклад, наступіла вясна – па календары. І ў мяне заданне: пакажы нам першыя кветкі! Дзе? Ну дзе я іх вазьму?

Але пакуль я змагаўся з «не фоткай мяне», капаўся ў архіве, дзень працоўны – цю-цю…
Ну, нічога, заўтра нагонім! Дададзім да сённяшніх планаў учарашнія, пазаўчарашнія…
А зараз – час дадому.

Антон МАЛЬШЭЎСКІ, 

загадчык аддзела фотаілюстрацый газеты «Астравецкая праўда»




Текст: Антон Мальшевский
Комментарии
0
Отшельник
Что ж можно сказать по этому поводу, Антон... Я очень Вас понимаю. Рутина, как правило,  сводит творчество на нет.  Если творчество для человека - основной заработок и он вынужден творить по заказу (а зачастую еще и то, что ему не нравится), то это превращается в муки творчества, а это - убийственно. В то же время, если для человека творчество - это хобби, то он творит с интересом, что хочет и когда хочет. На выходе - две большие разницы, как сказали бы в Одессе. Поэтому,  да прибудет с Вами вдохновение и... светосила! :-)      
Имя Цитировать 0
0
Гость
Золотые слова, Отшельник! Не в бровь, а в глаз :) Вот только журналистика, как и фотожурналистика - скорее не творчество, а ремесло.
Имя Цитировать 0
0
Отшельник
Цитата
Гость пишет:
Золотые слова, Отшельник! Не в бровь, а в глаз :) Вот только журналистика, как и фотожурналистика - скорее не творчество, а ремесло.
А вот и не соглашусь с Вами в том, что  ремесло исключает творчество. Скорее даже так: ремесло должно содержать творческую составляющую ( большую или малую - второй вопрос), даже если преследует исключительно утилитарные цели. А уж если говорим о фото, то здесь - однозначно. Примеров тому и  в журналистике, и в  фотожурналистике, в частности,  - масса. ;-)
Имя Цитировать 0
0
Ніна Рыбік
Як журналіст са шматгадовым стажам, мушу пагадзіцца: так, журналістыка, нягледзячы на тое, што гэта вельмі творчая прафесія, усё ж, як і любая іншая -- рамяство,  Бо, калі б мы чакалі, калі прыляціць Муза, сядзе на плячо і нашэпча запаветныя словы ці раскрые вочы на геніяльны кадр, то газета выходзіла б не два разы на тыдзень, а раз ці два ў месяц.
Але ў нашым рамястве, як і ў любым іншым, ёсць пасрэдныя рамеснікі, а ёсць -- таленавітыя  майстры. Прычым час ад часу яны мяняюцца ролямі: у кожнага бываюць творчыя ўдачы і няўдачы...
Так што, у выпадку чаго -- не судзіце занадта строга. Магчыма, заўтра прыляціць Муза...
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений