На сяўбе хлебаробам дапамагаюць лесаводы

16:42 / 26.04.2018
3140

У Астравецкім лясгасе, нягледзячы на прагрэсіўнасць і арыентацыю на сучасныя тэхналогіі, трапятліва адносяцца і зберагаюць традыцыі.

Так, у межах акцыі “Тыдзень лесу” жыхары і госці нашага раёна садзілі лес. А яшчэ кожны год лесаводы дапамагаюць аграрыям сеяць і ўбіраць хлеб. Сёлетні год не стаў выключэннем.

– На дапамогу тром гаспадаркам раёна мы адправілі нашых людзей і тэхніку, – расказвае галоўны механік ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Сяргей Аляксандравіч Буневіч. – У КСУП “Міхалішкі” працуюць чатыры  трактарысты – Яўген Уладзіміравіч Гурштын, Іван Віктаравіч Матусевіч, Віктар Часлававіч Матусевіч і Аляксей Іванавіч Жусін. У РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” – трактарыст Аляксей Леонавіч Шэстак, у КСУП “Варняны” – вадзіцель Юрый Генрыхавіч Яромін.


 

Текст: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений