Што абмяркоўвалася на абласным семінары-нарадзе, расказаў Руслан Сачко

14:14 / 20.03.2018

Малочная галіна – адзін з найважнейшых накірункаў у аграпрамысловым комплексе. Напрыканцы мінулага тыдня ў Ваўкавыскім раёне прайшоў семінар-нарада па перспектыўных накірунках і шляхах павышэння якасці малака ў Гродзенскай вобласці, які ўзначаліў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Канстанцінавіч Заяц. На семінары прысутнічаў і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Мікалаевіч Сачко.

IMG_3628.jpg

– Семінар быў арганізаваны па ініцыятыве Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, Гродзенскім аблвыканкамам і Мінсельгасхарчам,  – расказаў Руслан Мікалаевіч. – Абмяркоўваліся новыя тэхналогіі вытворчасці малака, кантроль за якасцю прадукцыі і ўкараненне электроннай ветэрынарнай сертыфікацыі.

Па словах начальніка райсельгасхарча, малочна-таварныя коплексы і фермы раёна павінны  арыентавацца на якасць малака. Летась гатункам экстра ад агульнага аб’ёма вытворчасці было рэалізавана каля 35 працэнтаў малака, сёлета да канца года плануецца выйсці на ўзровень у 40-45 працэнтаў.

Акрамя гэтага, ніхто не адмяняў задачу нарошчваць аб’ёмы вытворчасці малака.


 

Текст: