Награды Тересы Драган и Янины Киреевой
Урадавыя Ганаровыя граматы нядаўна атрымалі Тарэса Мар’янаўна Драган і Яніна Вікенцьеўна Кірэева
Нядаўна адзначалася стагоддзе дзейнасці камісій па справах непаўналетніх, створаных на зары савецкай улады – зараз яны дзейнічаюць пры райвыканкамах.
Да гэтай даты намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Астравецкага райвыканкама Тарэса Мар’янаўна Драган за шматгадовую плённую працу, эфектыўную дзейнасць па прафілактыцы беспрытульнасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, абароне іх правоў і законных інтарэсаў была адзначана высокай узнагародай –Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, Тарэса Мар’янаўна атрымала Падзяку пракуратуры Гродзенскай вобласці за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, дасягнутыя вынікі ў сферы абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей.
Хоць сёлетні Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў быў і не юбілейны, усё ж высокія узнагароды не абышлі тых, хто іх заслужыў.
За высокія паказчыкі ў рабоце, шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах рэспублікі, ініцыятыву і стараннасць Ганаровай граматай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь узнагароджана начальнік фінансавага аддзела Астравецкага райвыканкама Яніна Вікенцьеўна Кірэева.
З узнагародай! Так трымаць!
Ніна АЛЯКСЕЕВА