Няхай у Таццяны ўсё атрымаецца!

15:56 / 12.07.2010
13096
4

На працягу ўсёй вясны на сайце “Астравецкай праўды” ostrovets.by праходзіў конкурс “Міс вясна”, арганізаваны газетай. Нагадаем нашым чытачам, што па выніках конкурсу перамогу ў ім атрымала Таццяна Рукойць, якая набрала 1352 галасы. Нейкі час Таццяна не адгукалася на звесткі аб перамозе. І вось, нарэшце, наша знаёмства з пераможцай адбылося.


Таццяна закончыла Міхалішкаўскую школу і цяпер вучыцца ў Наваполацкім дзяржаўным музычным каледжы. Сёлета яна перайшла на чацвёрты курс і праз год атрымае спецыяльнасць дырыжор народнага хору.
Пра конкурс Таццяна даведалася толькі тады, калі наведвальнікі сайта пачалі аддаваць за яе свае галасы. Справа ў тым, што фотаздымак Таццяны на наш сайт адправілі яе мама Наталля Іванаўна і малодшая сястра Юлія. Дарэчы, даволі важная справа - оптимизация сайта.
– Спачатку я вельмі зазлавалася на сваіх родных. Як жа можна так было зрабіць? Без майго дазволу паслаць фотаздымак, ды яшчэ і на конкурс! Раней у мяне ніколі не было вопыту ўдзелу ў падобных конкурсах. Ды калі шчыра сказаць, сачыць за галасамі таксама не было калі – то вучоба, то рэпетыцыі, то выступленні. Таму гэта функцыя поўнасцю і цалкам легла на плечы маіх родных, мне ж пры тэлефонных размовах расказвалі пра вынікі і каментарыі.
Маці Таццяны выдатна іграе на фартэпіяна. А ў дзяцінстве спявала ў хоры. Таму яна марыла, каб яе дзяўчаткі займаліся музыкай. Калі Таццяне споўнілася 6 гадоў, яны накіраваліся ў музычную школу – Таня пачала іграць на фартэпіяна. Падчас вучобы ў школе яна ўдзельнічала ў вакальнай групе “Міхалінка”, выступала на канцэртах і ездзіла на конкурсы. Таму і ні дзіўна, што дзяўчына пасля заканчэння 10 класаў вырашыла звязаць сваё жыццё з музыкай.
Дарэчы, фотаздымак Таццяны, які так спадабаўся многім наведвальнікам сайта, зроблены падчас аднаго з канцэртаў у горадзе Мазыры.
Таццяна – мэтанакіраваная дзяўчына, якая, калі ставіць перад сабою мэту, заўсёды стараецца яе дасягнуць. І як паказвае жыццё, за што б дзяўчына ні ўзялася, усё ў яе атрымліваецца.
– Мне хочацца дабіцца творчых поспехаў у сваёй любімай справе, атрымаць вышэйшую адукацыю, стаць паважаным чалавекам. А калі моцна захацець, то можна і ў космас паляцець, – лічыць Таццяна. – І ўвогуле, пасля перамогі ў конкурсе я пачала адчуваць сябе больш упэўнена. Дзякуй усім за падтрымку, а рэдакцыі газеты – за арганізацыю конкурсу.
Дык няхай усе мары і пажаданні Таццяны заўсёды збываюцца, а яе творчасць прыносіць задавальненне не толькі тым, хто ведае гэтую прыгожую таленавітую дзяўчыну, а ўсім людзям!
А падарункам ад рэдакцыі для Міс вясны стаў дыплом і невялікі сувенір, кветкі, а таксама фотасесія з нашым фотакарэспандэнтам Андрэем Памецька.
Мы яшчэ раз віншуем Таццяну Рукойць з перамогай у конкурсе. А вас, паважаныя чытачы, заклікаем да ўдзелу ў нашых новых конкурсах! Удзельнічайце – не пашкадуеце!

Комментарии
0
Гость
Хотелось бы увидеть больше фотографий победительницы.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Вот и славненько! Пусть и далее тебе сопутствуют победы и удачи! Но..этих побед может быть ещё более, если рядом будут такие люди как Елена Варнахова!
Имя Цитировать 0
0
Гость
Очень рада, что победила Татьяна, за которую я с уверенностью в победу проголосовала. Успехов ей и свершения всех задуманных планов.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Рад за себя, что вкусы мои меня не подвели и проголосовал за Таццяну-красавицу, которая победила, а еще больше рад за неё, уверен, что у нее все сложится в жизни так как она этого захочет. У Вас все получится!!!
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений