Островецкие школьники стали призёрами республиканских конкурсов
Гурткоўцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і спондаўскай школы раёна закрылі зімне-калядны сезон перамогамі ў рэспубліканскіх конкурсах.
Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі ў намінацыі фларыстычных скульптур “Сімвал года” выставы-конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія” ўзнагароджана Паліна Вянгроўская з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (кіраўнік Н.В. Рынковіч). Дзяўчынка зрабіла на конкурс сабаку з сена.
У конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі адзначана Вікторыя Чарнушэвіч з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – за маску казы-калядоўшчыцы з саломкі (кіраўнік В.В. Віннічак).
За высокую якасць работ і захаванне нацыянальнай спадчыны дыпломы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці атрымалі выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ілля Шчасны і Аліна Пешка (кіраўнік А.І. Чарняўская), Аліна Рогач і Яўгенія Некарыстнава (кіраўнік В.В. Віннічак) і вучні спондаўскай школы Маргарыта Памецька і Анастасія Лаздоўская (кіраўнік А.З. Памецька).
Фота Ірыны МІЛЕШКІ.