14 дыпломаў і грамат прывезлі астравецкія школьнікі з абласной алімпіяды
На працягу мінулага тыдня ў Гродне праходзілі абласныя алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах – у іх прынялі ўдзел і 23 школьнікі з Астравеччыны. 14 з іх вярнуліся з дыпломамі рознага ўзроўню і граматамі
- Сёлета нашы алімпіёнікі атрымалі адзін Дыплом І першай ступені, два Дыпломы ІІ ступені, восем Дыпломаў ІІІ ступені і тры Граматы. У мінулым годзе ў нас было сем абласных узнагарод, – расказвае загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Аляксандраўна Трэйгіс.
Так, Дыплом І ступені на алімпіядзе па нямецкай мове атрымала адзінаццацікласніца Таццяна Іллюк з Падольскага НПК (трэнер – Л.Ф. Валадзько).
Дыпломамі ІІ ступені былі ўзнагароджаны гімназісткі Юлія Станкевіч (настаўнік – Г.М. Алёхна), якая ўдзельнічала ў алімпіядзе па грамадазнаўству, і Яна Кавалеўская (М.А. Блізнік) – яна прадстаўляла раён на абласной алімпіядзе па рускай мове.
Дыпломам ІІІ ступені па нямецкай мове ўзнагароджана гімназістка Вікторыя Авілкіна (Н.Р. Свіла), па рускай мове – Вера Сівец, (М.А. Блізнік), па матэматыцы – вучань сярэдняй школы №1 Расціслаў Гудойць (М.В. Макей) і гімназістка Анастасія Філістовіч (А.І. Мацкевіч), па беларускай мове – вучаніца Міхалішкаўскай СШ Васіліса Сяргей (Н.В. Ярмак), па фізіцы – гімназіст Артур Мацур (Т.І. Базюк) і Таццяна Глаўдзель (Г.В. Внуковіч), а ў алімпіядзе па гісторыі Ян Станкевіч з Гудагайскай школы (Г.М. Капцюг).
Акрамя таго, трое школьнікаў былі ўзнагароджаны граматамі. Іх атрымалі гімназістка Рыма Камагорава (М.А. Блізнік) па рускай мове, Артур Дзенюш (Т.М. Буйка) з Рытанскага НПК па беларускай мове, гімназіст Яўген Іржыгітаў (С.В. Кунігель) па геаграфіі.
Віншуем! Так трымаць!