Благотворительный концерт «Подари надежду» прошел в киноконцертном зале «Островец» (обновлено)

12:40 / 11.12.2017
4873
1

«Падары надзею» –  пад такой назвай у кіна­кан­цэртнай зале «Астравец» прайшоў традыцыйны дабрачынны канцэрт, арганізатарамі якога сталі аддзел ідэа­лагічнай работы, культуры і па справах моладзі і Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

IMG_6699.jpg

Сёлета сродкі ад дабрачыннага  канцэрта будуць перададзены сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці і маладыя людзі з псіха­неў­ралагічнымі захворваннямі. Падарыць ім надзею, а таксама падтрымаць іх матэрыяльна выра­шылі многія жыхары Астравеччыны: глядацкая зала запоўнілася пад «завязку», а ў фае яшчэ тоўпіўся народ. А колькі яшчэ білетаў было рэалізавана, пакупнікі якіх не змаглі прыйсці на канцэрт! Хто пасля гэтага скажа, што нашы людзі чэрствыя і няўважлівыя да чужой бяды?

IMG_6528.jpg

– Мне прыемна сёння бачыць поўную залу чулых і спагадных людзей. Вялікі вам дзякуй за гэта, – адзначыў у пачатку свайго выступлення намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. – Гэты дабрачынны канцэрт, які стаў традыцыйным, аб’ядноўвае нераўнадушных людзей, якія суперажываюць і хочуць дапамагчы. Сёлета было набыта больш за 600 білетаў – больш чым у мінулым годзе. І гэта яшчэ раз даказвае, што якім бы складаным ні было жыццё, дабрыня вакол нас будзе існаваць заўсёды. 

А далей вядучыя канцэрта прапанавалі ўсім адправіцца ў незвычайнае падарожжа – у свет дабрыні, правадырамі ў які сталі маленькія анёлы з нядзельнай школы храма Святых апосталаў Пятра і Паўла і дзіцячага гуртка пры касцёле Cвятых Космы і Даміяна. Мілагучнымі песнямі і прыгожымі танцамі яны задалі тон канцэрту – і адчуванне гармоніі і супакою ні на імгненне не пакідала гледачоў. Добрая міні-казка і песня пра зоркі ў выкананні педагогаў і выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра, літоўскі танец ад наведвальнікаў аддзялення для маладых людзей з інваліднасцю, задорная «Кад­рыля» танцавальнага калектыву «Чаромушкі», вершы Дзіяны Дабрадзеевай, хіты кавер-гурта «Вегас-бэнд», мужчынскае трыа Рытанскага аддзела культуры і вольнага часу і іншыя выступленні – усё было пранізана шчырасцю, адкрытасцю і харызмай, бо іх аб’ядноўвала агульная мэта: несці дабро і падарыць надзею. 

IMG_6645.jpg

Падчас канцэрта былі падве­дзены вынікі выставы-конкурсу «Прамень надзеі», якая іскрыла ў фае дзясяткамі прыгожых, арыгінальных, сонечных работ. Трэцяе месца заняла Яўгенія Кустова з гімназіі, другое – Ірына Статкевіч з Астравецкай сельгастэхнікі, а пераможцай стала маленькая Ксенія Мароз з Палушскага дзіцячага садка. Яны былі ўзнагароджаны дыпломамі і атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», а самаробныя «праменьчыкі надзеі» будуць перададзены дзецям з цяжкімі захворваннямі. 

IMG_6540.jpg

Дзякуючы пакупцы білетаў і пералічэнням арганізацый, сёлета на дабрачынным канцэрце было сабрана 6 100 рублёў. 

IMG_6557.jpg

Арганізатары мерапрыемства так­сама выказваюць падзяку ўла­дальнікам магазінаў «Жасмін», «Пла­­нета Тэхна», «Шанс», «Пада­рун­кі», «Стужка», «Фло­ра» і «Настле» за дапамогу ў арга­нізацыі бяспройгрышнай латарэі, якая праводзіла­ся падчас дабрачыннага канцэрта. 

IMG_6571.jpg

IMG_6628.jpg

IMG_6631.jpg

IMG_6674.jpg

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич, Антон Мальшевский
Комментарии
0
Марта Погодина
Это конечно замечательно, что в нашем районе проводится такая акция, но меня возмущает тот факт, что не все инвалиды получают помощь. Почему-то ответственные за эту благородную миссию совсем забыли о семье Капусто из аг. Подольцы, в которой живёт молодой инвалид Виталий. Помощь даётся по определённому диагнозу, и в прошлом году её получили страдающие ДЦП. Я конечно не медик, но мне известно, что Виталий не ходит, не видит и имеет заболевание нервной системы. А может считается, что таким людям вообще помощь не нужна? Несправедливости в мире много, но чтобы в таком благом деле...Нехорошо и обидно получается.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений