Советское прошлое: поездка в фотоателье

09:58 / 14.11.2017
951
2
Для мяне Савецкі Саюз – гэта ўспаміны  дзяцінства. Цёплае, шчырае, гарэзлівае, без супермодных убораў і «наварочаных» гаджэтаў, без сацыяльных сетак і камп’ютарных праграм, якія б рабілі прасцейшай і нават маглі «падмаляваць» нашу рэальнасць. Ну ўзяць хоць бы фатаграфіі... 

123.jpg


Цяпер, каб зрабіць здымак, не трэба вялікіх намаганняў і асаблівага прафесіяналізму – усё зробіць тэхніка: падправіць прычоску, макіяж, нават можа «перанесці» ў любое месца свету. І галоўнае: перад тым, як фотаздымкі «ўбачаць свет», мы маем магчымасць іх перагле­дзець, падрэдагаваць і выбраць той, які спадабаўся. Тут галоўнае мець больш-менш прыстойны гаджэт... 

А ў маім дзяцінстве такіх рас­ко­­шаў не было.  У нашай сям’і фатаграфаванне было сапраўднай падзеяй. Для гэтага мы ехалі ў фотаатэлье ў Вільнюс. Можна было сфатаграфавацца і ў Астраўцы, але ж – Вільня!!! Там і якасць, і майстры, і студыя… 

Бацькі лічылі абавязковым кожны год фатаграфаваць нас з братам – гэта была своеасаблівая храналогія нашага сталення. Перад паездкай у фотаатэлье бацька і маці рабілі прычоскі, рыхтавалі ўборы нам і сабе – збіраліся, як на свята. 

Але не заўсёды ў дарозе было так жа радасна, як у падрыхтоўцы да яе. Бацькі ўсаджваліся ў нашым «Запарожцы» наперадзе, мы з братам – ззаду. Праз некалькікіламетраў нам станавілася сумна, і мы пачыналі дзяліць месца на сядзенні, высвятляць адносіны, успа­мінаць крыўды, штурхацца, шчы­пацца, сварыцца... Словам, да мес­ца мы прыязджалі ўчырване­лыя і надзьмутыя адзін на аднаго. У выніку фотамадэлі ў нашых асобах былі ніякія: калі валасы можна было прычасаць і адзенне паправіць, то сапсаваны настрой – ніяк. І ў атэлье мы ішлі па­асобку, а станавіцца ці сядзець разам згаджаліся толькі пасля апошняга папераджальнага позірку бацькі. 

Здымкі атрымліваліся адпаведныя. А ўжо не пераробіш і не «падфаташопіш»! Разглядваючы іх, я злавалася на сябе і на брата і давала сабе слова, што больш такіх разбуральна-баявых дзеянняў паміж намі не будзе – і я атрымаюся на фота прыгажуняй.

…Здавалася б, што тут такога – сфатаграфавацца? Націснуць кнопачку…  А некалі гэта была падзея! Успаміны пра яе і сёння грэюць душу.

Текст: Рита Дремо
Комментарии
0
Гость
Думаю, дай как по фотографии узнаю автора! И узнал!
Имя Цитировать 0
0
Рита Дремо
Вот же приятно оставаться всегда молодой)))
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика