Віншуем з Днём настаўніка Людмілу Станіславаўну Сасноўскую і ўсіх педагогаў Астравеччыны

11:36 / 01.10.2017

В день вашего профессионального праздника – Дня учителя – примите поздравления и слова признательности за ваш благородный труд и преданность профессии, за щедрость души и любовь к детям!

На земле нет занятия более значимого, важного и благородного, чем быть учителем, сохранять связь поколений, передавать молодым неугасающий огонь познания. 

Педагогический коллектив Островецкого района оправдывает это высокое звание –  педагог. Богатый запас профессиональных знаний и педагогического опыта, твердая гражданская позиция, ответственность и отзывчивость обес-печивают высокий уровень подготовки учеников. 

Особые слова благодарности – ветеранам педагогики. Мы ценим вашу мудрость, высокое чувство долга, верность профессии.

В этот праздничный день желаем вам здоровья, счастья, творческих успехов, уверенности и оптимизма на долгие годы.  Пусть этот день подарит вам любовь учеников, преданность коллег и высшую награду – ощущение счастья от своей профессии. 

И.Я. ШАЛУДИН, председатель Островецкого районного исполнительного комитета.

И.Э. ТАЛЬЧУК, председатель Островецкого районного Совета депутатов.

236667295_a6e769285c37667af2d53511a92af633_800.jpg

Дорогие учителя, воспитатели и ветераны педагогического труда!

Примите самые искренние  поздравления с профессиональным праздником – Днем учителя!   

Во все  времена учитель был и остается проводником доброго, передового, другом и наставником подрастающего поколения. Спасибо за ваш благородный труд, дорогие коллеги! Пусть станут для вас реальностью заветные желания и самые недоступные вершины! Пусть все ваши заботы будут приятными, а работа плодотворной! И пусть дело, которому вы отдаете душевные силы, опыт и знания, приносит радость и желание новых профессиональных свершений.

Дорогие ветераны, примите  слова  уважения и благодарности за ваш вклад в развитие образования. Желаем всем здоровья, счастья, благополучия и добра. Пусть в ваших сердцах царит мир и согласие, в душе – мудрость, нежность и  вечная весна.  С праздником, с Днем учителя!

Отдел образования, спорта и туризма Островецкого райисполкома.

Районный комитет Белорусского профсоюза работников образования и науки.

Гонар Астравецкага раёна Людміла Станіславаўна Сасноўская  да кожнай справы падыходзіць адказна

Шмат гадоў назад,  выбіраючы  паміж прафесіямі настаўніка і ўрача,  Людміла Станіславаўна Сасноўская наўрад ці думала, што яе партрэт будзе занесены на раённую Дошку гонару. А вось правіла, што любую работу трэба выконваць добра, заўсёды ішло з ёй па жыцці.

IMG_8174.jpg

фото СЛС.jpgЛюдміла Станіславаўна заўсё­ды  была выдатніцай – ёй падабалася вучыцца, яна запоем чытала кнігі. І, канешне ж, марыла!  Пра тое, што вырасце і стане… 

І тут мара раздвойвалася. У сям’і вучоба дзяцей заўсёды стаяла на першым месцы – яны, канешне ж, дапамагалі бацькам, толькі маці ўвесь час гаварыла ім, што галоўнае – атрымаць адукацыю.
 І Людміла марыла, што стане ўрачом – толькі вельмі ж баялася крыві! А маці, якая ўсё жыццё працавала  тэхнічкай у школе ў Свіранках, бачыла сваю дачку настаўніцай. 

І дзяўчына, скончыўшы на «выдатна»  дзевяць класаў Падольскай школы, падала дакументы ў Лідскае педвучылішча. Пасля яго заканчэння на размеркаванні ёй прапанавалі Гродна –  толькі Людміле  вельмі хацелася дадому – і яна выбрала Астравеччыну. А ўжо ў Астраўцы  паміж Спондамі і Трокенікамі выбрала апошняе, хаця і  не ведала, дзе гэтая вёска  знаходзіцца.

– Па праўдзе кажучы, ехала ў Трокенікі на год – а засталася на ўсё жыццё, –  усміхаецца Людміла Станіславаўна.

Сустрэча з першымі вучнямі, іх нясмелыя позіркі і ўсмешкі – яна з задавальненнем ішла на працу. Думкі вярнуцца дамоў у  той год  ні разу і не ўзнікла. 
Трокенікі сталі не толькі месцам, дзе жанчына  зразумела, што выбар прафесіі быў зроблены правільна, але і сталі лёсавызначальным у яе жыцці: тут яна сустрэла  будучага мужа Віталя.
За гады працы ў Трокеніцкай базавай школе з-пад апекі Людмілы Станіславаўны выйшла чатыры выпускі. Свой апошні клас яна  не давучыла – стала намеснікам дырэктара Трокеніцкай школы. А калі школу зачынілі, Людміла Станіславаўна ўзначаліла Ва­ронскі дзіцячы сад – пачатковую школу.

– Вучні, іх бацькі і настаўнікі закрыццё Трокеніцкай школы ўспрынялі спакойна, –  расказвае Людміла Станіславаўна. –  Думаю, што вялікая заслуга ў гэтым кіраўніцтва райвыканкама і аддзела адукацыі, спорту і турызму, якія растлумачылі ўсе плюсы і мінусы закрыцця школы і пераводу дзяцей у іншыя навучальныя ўстановы.

– Для мяне гэты  перыяд прайшоў бязбольна яшчэ і таму, што ў той год я працавала дырэктарам аздараўленчага летніка «Вясёлка» ў Рымдзюнах і не бачыла, як перавозіліся рэчы і школа пусцела. А ў жніўні мяне прызначылі дырэктарам Варонскага дзіцячага сада – пачатковай школы. 

IMG_1897.jpg

Пачалося новае жыццё.  Люд­міла Станіславаўна з галавой акунулася ў работу – падыходзіць да любой справы адказна яе  з дзяцінства вучыла матуля.
–  Як мяне ўспры­няў калектыў? – перапытвае Люд­міла Ста­нісл­аваўна. –  Гэта лепш у настаўнікаў спытаць. Але, здаецца, падтрымалі – у адваротным выпадку нічога ў нас не атрымалася б. Канешне, было боязна. Пасля 19 гадоў работы са школьнікамі давялося працаваць з дарослымі – гэта вялікая адказнасць.

У першы яе дырэктарскі год у школе вучылася 46 дзяцей, яшчэ 25 наведвалі дзіцячы садок. Сёлета штодзень у садок прыходзяць 32 дашкольнікі, а за школьныя парты сядаюць 52 вучні. І,  па разліках, у бліжэйшыя пяць гадоў  колькасць дзяцей не зменшыцца – гэта,  як нішто,  цешыць сэрца   дырэктара і педагогаў.

– Наша школа вядзе сваю гісторыю з 1932 года, калі  выпускнік Вілейскай гімназіі Карл Дубіцкі пабудаваў у Вароне школу і  стаў яе куратарам, – расказвае Людміла Станіславаўна Сасноўская. – Хутка трохкласная школа перарасла ў сямігодку, аднак атрымаць сямігадовую адукацыю маглі толькі дзеці багатых бацькоў. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гадах школа стала пачатковай –  тут вучыліся дзеці сялян школьнага ўзросту.

– Пасля вайны заняткі аднавіліся. З кожным годам школьнікаў станавілася ўсё больш, памяшканняў не хапала,  былі гады, калі заняткі праходзілі ў дзве змены,  – і таму ў 1967 годзе было дабудавана яшчэ пяць класаў і спартыўная зала. Пазней з’явілася сталовая, – працягвае Людміла Станіславаўна.

IMG_1903.jpg

Змены ў Варонскай школе адбываліся і ў апошняе дзесяцігоддзе. Так,  у 2012 го-дзе базавая школа і дзіцячы сад былі рэарганізаваны ў дзіцячы сад – пачатковую школу: старэйшыя школьнікі сталі вучыцца ў Варнянскім НПК, а дашкольнікі перасяліліся ў школу. Менавіта тады ў адной з частак будынка прайшоў капітальны рамонт – тут размясціліся дашкаляты, а школьнікам заставалася толькі зайздросціць зменам,  якія адбыліся ў садку.

– На той час зроблена было многае –  але нам хацелася, каб і школьнікі займаліся ў прыгожых класах, –  успамінае Людміла Станіславаўна. –  Пачалі з замены вокнаў, потым перайшлі на рамонты кабінетаў і калідораў. Увагу звярталі на сцены і падлогу, а вось сталяванне не чапалі. Прычына –  дах: ён  патрабаваў рамонту, але справа гэта, як вядома,  нятанная,  і без старонняй дапамогі справіцца з праблемай не атрымалася б.

IMG_1894.jpg

З  цягам часу ўсе кабінеты больш-менш адрамантавалі, а вось  спартыўнай залы не хапала. Яна, канешне, была –  але такая…
– Аднойчы я прыйшла ў школу і зразумела, што пачынаць трэба самой – а потым і дапамога прыйдзе, –  усміхаецца Людміла Станіславаўна. – Працавалі ўсе: педагогі, рабочыя, бацькі, дапамагалі калегі з Гудагайскай сярэдняй школы, гімназіі №1,  сярэдняй школы №1. Наша імкненне зрабіць школу лепшай  заўважыла кіраўніцтва райвыканкама і аддзела адукацыі. За мінулы год у спартыўнай зале  за сродкі  бюджэту, пазабюджэтнай дзейнасці і спонсарскай дапамогі былі заменены вокны, дзверы і падлога, абноўлены сцены. Але  яшчэ вастрэй паўстала праблема з дахам... 

Трэба было бачыць шчаслівыя вочы дырэктара і яе ўсхваляваны голас, калі даведалася, што праект рэканструкцыі даху прайшоў экспертызу! Цяпер школа жыве ў чаканні рамонту.

– Гэты год для нашай установы быў плённым. Вялікую ўвагу мы ўдзялілі добраўпарадкаванню тэрыторыі –  за лета падрыхтавалі і ўстанавілі 12 адзінак надворнага абсталявання, –  дэманструе Людміла Станіславаўна  добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі. –  Калі ў  будынку ўмовы для вучобы і адпачынку дзяцей былі створаны, то  надворных пляцовак  у нас амаль што не было. Спачатку зрабілі альтанку, потым паравозік – і пайшло-паехала:  калі бачыш вынік сваёй працы, хочацца працаваць. Мне шанцуе: у  школе мяне  разумеюць і падтрымліваюць.

IMG_1898.jpg

IMG_1899.jpg

IMG_1905.jpg

IMG_1906.jpg

Падтрымліваюць Людмілу Станіславаўну не толькі ў школе. Любоўю і павагай яна сілкуецца і дома – сёлета іх сям’я адзначыла 20-гадовы юбілей. 
– Дома  я проста жонка, мама сына-студэнта і дачушкі-школьніцы, жанчына – мы любім праводзіць час разам, абмяркоўваць пражытыя дні і гады. Дома я стараюся «адключыць» у сябе кіраўніка – і быць проста за мужам, – усміхаецца Людміла Станіславаўна.
Шчаслівая жанчына і маці, настаўнік-прафесіянал, кі­раў­нік – яна з дзяцінства прывыкла ўсё рабіць не з-за страху, а па сумленні. І гэта ў яе атрымліваецца выдатна. 





Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота аўтара і з архіва.



Текст: Главный администратор