Дырэктар КСУП “Гудагай” Эдуард Іванавіч Садоўскі ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”

13:00 / 30.08.2017

Згодна з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №303 і №304 высокія дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі сямнаццаць жыхароў Гродзеншчыны, у тым ліку і наш зямляк дырэктар КСУП “Гудагай” Эдуард Іванавіч Садоўскі.

sadouski1.jpg

Эдуар Іванавіч узначальвае КСУП “Гудагай” дзевяць гадоў. Сельскагаспадарчае прадпрыемства – адно з самых стабільных і паспяховых на Астравеччыне. КСУП “Гудагай” з’яўляецца флагманам малочнай вытворчасці раёна, спецыялізуецца на вытворчасці збожжавых культур, на працягу многіх гадоў атрымлівае самыя важкія і стабільныя ўраджаі.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.


http://www.ostrovets.by/news/urozhay_2017/news/ekonomika-i-selskoe-hozyaystvo/news13561.html

 

Текст: Главный администратор