В Островецком райкоме профсоюза работников агропромышленного комплекса сменился руководитель

10:01 / 29.07.2016
Адуло ЮрийАстравецкі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу змяніў свайго лідара. Ірына Францаўна Каспяровіч, якая раней узначальвала гэты галіновы райкам прафсаюза, перайшла на іншую работу. 28 ліпеня новым старшынёй РК прафсаюза работнікаў АПК адзінагалосна быў абраны Юрый Аляксандравіч Адула.

Старшыня Гродзенскага аб’яднання арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў АПК Іван Станіслававіч Алізаровіч адзначыў, што Юрый Аляксандравіч Адула – самы малады старшыня з усіх райкамаў прафсаюза работнікаў АПК Гродзеншчыны. Ён паабяцаў, што абласное аб’яднанне будзе дапамагаць маладому кіраўніку.

Падчас пленума таксама выступіў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.

Усе прысутныя прагаласавалі за кандыдатуру Юрыя Аляксандравіча Адулы, які працуе ў сельскай гаспадарцы на розных пасадак з 2001 года. Апошнія тры гады ён з’яўляўся намеснікам старшыні СВК “Гервяты” па ідэалагічнай рабоце.