Зельва приглашает на Анненский кирмаш

15:28 / 13.08.2014
22 і 23 жніўня 2014 года ў г.п.Зэльва адбудзецца свята – Ганненскі кірмаш.

Як сведчыць гісторыя, менавіта дзякуючы Ганненскаму кірмашу Зэльва была вядома ўсяму свету яшчэ ў XVIII стагоддзі. Тагачасныя зэльвенскія кірмашы былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знакамітым лейпцыгскім.

У 2001 годзе Ганненскі кірмаш атрымаў  “новае дыханне”. Раённае свята стала адным з самых масавых  і жаданых для жыхароў і гасцей Зэльвеншчыны.

Сёлета свята распачнецца 22 жніўня, у пятніцу. У гэты дзень плануецца (з 11 да 17 гадзін у памяшканні райвыканкама) правесці канферэнцыю “Роля Сапегаў у гісторыі Зэльвенскага краю”. Тэрыторыяй правядзення астатніх кірмашовых мерапрыемстваў стане Зэльвенскае вадасховішча. Тут пройдуць конкурсы аматараў рыбнай лоўлі і па прыгатаванні юшкі. Цікавымі маюць быць выступленне сталічнага спартыўнага клуба “Пиранья” з праграмай “Воднае шоу”, а таксама эстрадны канцэрт з удзелам Сашы Нэма. Завяршальным акордам святочных дзеяў першага дня стане, вядома ж, феерверк. А потым усе жадаючыя запрашаюцца на пляжную дыскатэку. Дарэчы, толькі ў Зэльве можна патанцаваць… на пяску.

У суботу, 24 жніўня, пасля тэатралізаванага прадстаўлення Ганненскага кірмашу, якое адбудзецца на цэнтральнай плошчы пасёлка ў 12 гадзін, перад жыхарамі і гасцямі Зэльвы выступіць Беларускі Дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”. На Ганненскі кірмаш завітаюць вядомая беларуская спявачка Гюнэш і музычны гродзенскі тэатр “Рада”.

У рамках правядзення свята адбудуцца паказальныя выступленні рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінэса, вядомага беларускага асілка Вячаслава Харанэкі. Ён паспрабуе ўстанавіць чарговы рэкорд па падняцці цяжару на хуткасць.

Займальна і весела адпачываць на кірмашы можна будзе на разнастайных пляцоўках, якія размесцяцца ў цэнтральнай частцы Зэльвы.

Свае работы на кірмашы рамёстваў і ў Горадзе майстроў прадставяць  ўмельцы народнай творчасці і мастакі.

Аматараў песні і вясёлай музыкі чакае музычна-мастацкая пляцоўка. Для дзяцей будуць арганізаваны гульнёвыя праграмы і атракцыёны.

Запланаваны кірмашовы карнавал, куды запрашаюцца ўсе жыхары і госці пасёлка, якія прыйдуць на свята, апранутымі ў касцюмы стылю XVIII стагоддзя.

А які ж Ганненскі кірмаш  без коней?! Не хвалюйцеся: плануецца конкурс на лепшую павозку, а таксама кожны жадючы будзе мець магчымасць пакатацца на конях.

А яшчэ на кірмашы будзе арганізаваны шырокі гандаль прамысловымі і харчовымі таварамі,  Візітнай  карткай  стане  выстава-продаж зэльвенскіх караваяў.

У закрыцці свята прыме ўдзел мінскі тэатр “Берсек”, які прадставіць захапляючае вогневае шоу. Ну а тыя, хто не стаміцца за дзень, запрашаюцца апоўначы ў раённы Дом культуры на пена-лазарнае шоу.

Раім усюды паспець і ўсё пабачыць. Не пашкадуеце!

Для таго, каб гасцям было лёгка і правільна арыентавацца, па ўсёй тэрыторыі святкавання будуць устаноўлены ўказальнікі і інфармацыйныя дошкі. На плошчы арганізуе работу інфармацыйны цэнтр, дзе можна будзе набыць гасцявыя карты, заказаць экскурсію.

Аргкамітэт г.п.Зэльва.