Островецкие ремесленники представили свои изделия в Сморгони

17:00 / 12.08.2014
Напачатку жніўня ў Смаргоні прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае стагоддзю з пачатку Першай сусветнай вайны. Акрамя адкрыцця мемарыяльнага комплексу, мітынгу-рэквіема і гістарычнай рэканструкцыі тых падзей, працавала выстава-продаж народных рамёстваў, у якой прынялі ўдзел майстры Астравецкага раённага Цэнтра рамёстваў.


Вышыўка, інкрустацыя саломкай, роспіс па шкле, карціны ў тэхніцы бацік, саламяныя вырабы – ўся гэтая прыгажосць, створаная рукамі астравецкіх майстроў, разыходзілася на “ўра”.

Да спецыялістаў Цэнтра рамёстваў з вырабамі з дрэва і з прыроднага матэрыялу далучыліся і астравецкія народныя рамеснікі Людміла Баляславаўна Міжыгурская і Станіслаў Фаміч Мажэйка.


Тамара ГАВАНОЎСКАЯ,

дырэктар раённага Цэнтра рамёстваў.